Як устанавіць бацькоўства

i (3)
Жыхар Жабінкаўскага раёна ажаніўся на дзяўчыне праз яе цяжарнасць, а праз тры гады даведаўся, што ён не бацька дзіцяці. Такія выпадкі, калі мужчыны сумняваюцца ў сваім бацькоўстве, не рэдкасць. Штомесячна ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці звяртаюцца больш як 20 сем’яў для правядзення ДНК-тэста. Як правіла, кожны пяты атрымлівае заключэнне з фармуліроўкай – бацькоўства выключана.
Як паказвае практыка, да тэста ДНК людзі прыбягаюць у двух выпадках. Паводле пастановы суда, калі вырашаецца справа аб аліментах ці спадчыне, ці калі родныя хочуць пераканацца ў тым, што іх з дзіцём сапраўды звязваюць кроўныя сувязі.
Так, 23-гадовы жыхар Жабінкаўскага раёна дзякуючы генетычнай экспертызе даведаўся, што ён не з’яўляецца біялагічным татам трохгадовага дзіцяці. Аказваецца, мужчына з самага пачатку сумняваўся ў сваім бацькоўстве. Рашыцца на ДНК-тэст маладога чалавека падшурхнула жаданне даведацца праўду. Высветлілася, што мужчына жаніўся не па каханні, а таму што яго дзяўчына зацяжарала.
Да слова, для правядзення генетычнага даследавання экспертам адбіраецца біялагічны матэрыял, узоры букальнага эпітэлія сліны (і ўзоры крыві ў кожнага з удзельнікаў). Вынікі тэста ініцыятар атрымлівае на працягу 30 дзён. Цяпер кошт ДНК-тэста паводле заявы складае 165 рублёў. Па рашэнні суда – 161 рубель.
Па пытаннях, якія вас цікавяць, можна звяртацца ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Брэсцкай вобласці па тэлефоне (80162)97-70-14 ці па адрасе:  г. Брэст, вул. Медыцынская, д. 11.
Дзяніс САКАДЫН, начальнік Кобрынскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік юстыцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.