Да асобаў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі (у тым ліку калёснымі трактарамі і самаходнымі машынамі) з няпройдзеным дзяржаўным тэхнічным аглядам, прымяняюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Так, паводле артыкула 18.12 часткі 5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях кіраванне транспартным сродкам, які не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку і не прайшоў дзяржаўны тэхнічны агляд, караецца штрафам у памеры ад 1 да 3 базавых велічыняў. Частка 9 гэтага ж артыкула папярэджвае, што за такія ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу года пасля адміністрацыйнага спагнання, парушальнікі караюцца штрафам ад 2 да 5 базавых велічыняў.
Паважаныя вадзіцелі і ўладальнікі транспартных сродкаў! Для праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду калёсных трактароў і самаходных машын вы можаце звярнуцца да начальніка Жабінкаўскай раённай інспекцыі дзяржтэхагляду Мікалая Клімаўца па адрасе: г. Жабінка, вул. Кірава, 65, каб. № 11 або па тэлефонах: 2-10-15 ці (8029)769-85-66 (МТС).
Андрэй Мядзведзь, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%