Бяспека на вадзе – справа кожнага з нас

i

Будзьце ўважлівыя і асцярожныя, калі адпачываеце ля вады. Памятайце: яна памылак не даруе. Захоўвайце меры бяспекі пры купанні. Адпачывайце на гарадскіх пляжах і ў іншых адведзеных для гэтага месцах, дзе створаны адпаведныя ўмовы для купання. На многіх з іх ахову вашага жыцця ажыццяўляюць работнікі выратавальных станцый і пастоў вадалазна-выратавальнай службы АСВОД.
Нельга дапусціць, каб праз няўважлівасць бацькоў да сваіх дзяцей, неасцярожнасць і п’яную бяспечнасць гінулі ў вадзе нашы людзі.
Асаблівую заклапочанасць выклікае праблема, звязаная са знаходжаннем дзяцей ля вады. Праз недагляд іх сёлета ўжо ўтапіліся трое непаўнагадовых, а наперадзе гарачае лета!
Так, 18 чэрвеня 17-гадовы выпускнік Стружскай сярэдняй школы Столінскага раёна адпачываў з кампаніяй ля ракі Яцель паблізу вёскі Ямнае. Не ўмеў плаваць, зайшоў у раку, дно ў тым месцы было заглеенае. Аступіўся, запанікаваў і ўтапіўся. Другі выпадак адбыўся 21 чэрвеня. 30-гадовы жыхар Язвінак з Лунінеччыны ў кампаніі распіваў спіртныя напоі. Адбывалася гэта на водасховішчы Боханава ў Лунінцы. Адзін з адпачываючых заснуў, а другі пайшоў купацца. Калі прачнуўся і не знайшоў сябра, прыйшоў на выратавальны пост і заявіў аб прапажы: выказаў здагадку, што, магчыма, той утапіўся. Вадалазы Пінскай выратавальнай станцыі сапраўды знайшлі цела ў дзесяці метрах ад берага.
Гэтая трагедыя адбылася ў Івацэвіцкім раёне. Дзевяцігадовы вучань гарадской сярэдняй школы № 3 гуляў з сябрамі ля штучнага вадаёма, абкладзенага жалезабетоннымі плітамі, што знаходзіцца ў Косаве. Калі застаўся адзін, спусціўся па бетонных прыступках да вадаёма, пасля чаго паслізнуўся, стукнуўся галавой аб бетон і скаціўся ў ваду. Гэта заўважылі сябры і паведамілі родзічу. Той прыйшоў на месца здарэння і дастаў цела з вады. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала смерць.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі АСВОД.

Спачатку года на Брэстчыне загінулі дваццаць чалавек, трое з іх непаўнагадовыя.
З дваццаці загінулых сямнаццаць знаходзіліся ў алкагольным ап’яненні.
Выратавана чатырнаццаць чалавек, з якіх адзін непаўнагадовы.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*