Падведзены вынікі раённага спаборніцтва сярод механізатараў на веснавых палявых работах. Учора старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук пабывала з прыемнай місіяй ў ААТ «Рагазнянскі», каб павіншаваць з перамогай адразу трох працаўнікоў гаспадаркі. Яна уручыла дыпломы і сертыфікаты механізатарам Аляксандру Андрасюку, Сяргею Качаноўскаму (на здымку) і Уладзіміру Канцэвічу, якія больш за ўсіх у раёне ўнеслі мінеральных угнаенняў, пасеялі кукурузы і цукровых буракоў.
Фота Святланы КІСЛАЙ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%