Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
Хлопчыкаў і дзяўчынак з прыёмных і апякунскіх сем’яў у першыя чэрвеньскія дні чакаў прыемны сюрпрыз. Яго падрыхтавалі ў актавай зале ЦТДіМ спецыялісты Жабінкаўскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райкам ГА “БРСМ”, пажарныя райаддзела МНС.
Стяточная праграма пачалася са знаёмствам з прафесіяй выратавальніка. Потым гасцям мерапрыемства прапанавалі падняцца ў глядзельную залу, каб паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах. Сярод іх “Флэшмоб”, “Пераправа”, “Адгадай казачнага героя” і многае іншае. Дзеці з задавальненнем малявалі эмблему каманды, гулялі ў тэніс паветраным шарыкам, танцавалі, угадвалі мелодыі. Карына Дубоўская, Насця Нікіціна, Аляксандра Марковіч, Іра Алейнікава радавалі гасцей яскравым выкананнем песень, а сястрычкі Данілюк чыталі вершы пра сям’ю. Увогуле, усе сем’і – Алейнікавых, Гурскіх, Курыленка, Касцючык, Януш, Дулевіч, Данілюк, Макарэвіч з задавальненнем уключаліся ў гульню, падтрымлівалі дзетак у конкурсах.
На завяршэнне свята ўсе атрымалі падарункі і саладосці ад арганізатараў сустрэчы і РК ГА “БРСМ”. Асобнае “дзякуй” за дапамогу фермеру Сяргею Кузняцу.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%