На працу гатовы? Гатовы!

_DSC8644

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Надышла пара доўгачаканых канікул. Старша-класнікі і студэнты маюць шанц не толькі адпачыць летам, але і падзарабіць.
– Студэнтаў, якія жадаюць летам папрацаваць, даволі шмат, – расказвае першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марыя Сянішына. – На сённяшні дзень некалькі арганізацый прапануюць моладзі працу па месцы жыхарства. Гатовы прыняць маладыя рабочыя рукі на гарачую жнівеньскую пару ў ААТ “Азяты”, “Ракітніца”, “Вазнясенскі”. Знойдзецца работа і на палях фермерскіх гаспадарак “Бярозка” і “Ліскі”. У названых арганізацыях маюць шанц зарабіць грошай юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 14-17 гадоў. Такіх жадаючых ужо 17 чалавек. Гатовы летам прапанаваць работу васьмярым маладым людзям ад 16 гадоў на будоўлі ў Жабінкаўскай ПМК-10, яшчэ столькім – на ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. Таксама фарміруецца студатрад у жніўні, для падрыхтоўкі аграгарадка Ленінскі да праводзімых у ім раённых “Дажынак”. Работы па добраўпарадкаванні і азеляненні пасёлка хопіць.
Сёлета, як і ў папярэднія гады, ёсць магчымасць падзарабіць у суседцы – Польшчы. Студэнты і моладзь ад 18 да 31 года там будуць збіраць ягады і садавіну, майстраваць скрыні для сабранай прадукцыі, а таксама прадаваць яе. Па пытаннях працаўладкавання звяртайцеся ў наш райкам па тэлефону 23-6-25.
Падкрэслю, што грошы маладыя людзі павінны не проста атрымаць – а зарабіць.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*