Сваімі дасягненнямі славяць раён

_DSC8728

Традыцыйна ў канцы навучальнага года ўшаноўваюцца вучні Жабінкаўшчыны, якія праявілі сябе ў вучобе, навукова-практычнай дзейнасці, спорце, творчых конкурсах. Сёлета мерапрыемства адбылося ў актавай зале трэцяй гарадской школы, дзе сабраліся лепшыя педагогі і навучэнцы нашага раёна, якія сваімі поспехамі даказалі гэта.
Алёна НІКАНЧУК.
Фота Святланы КІСЛАЙ.
Першым са словамі віншавання да пераможцаў і іх настаўнікаў звярнуўся старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Ён падкрэсліў, што ў нашым раёне шмат яркіх зорачак-талентаў, якія праяўляюць сябе ў розных накірунках: перамагаюць у прадметных алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, розных IMG_0590конкурсах, акцыях і праектах. Яны наш гонар і будучае краіны. Дзмітрый Мікалаевіч выказаў словы ўдзячнасці педагогам, якія заўважылі здольнасці вучняў, дапамаглі іх развіць і сумесна дасягнулі такіх выдатных вынікаў. Дзякаваў ён і бацькам, якія падтрымліваюць і дапамагаюць сваім дзяцям, знаходзяцца ў цесным супрацоўніцтве з настаўнікамі і школай.
З рук кіраўніка раёна падарункі атрымалі самыя юныя, якія, нягледзячы на ўзрост, ужо паспелі здзейсніць свае першыя каштоўныя адкрыцці і перамогі. Гэта даследчыкі Данііл Данілюк, Мікіта Гінь і Іван Кулагін; спартсмены Ганна Калінка і Георгій Максімаў; умеліца Марыя Постнікава і пачынаючы фатограф Дзмітрый Кіслы.
Прадоўжыла ўганараванне лепшых вучняў Жабінкаўшчыны намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк. У сваім віншавальным слове Ала Сцяпанаўна падкрэсліла, што гэтае свята IMG_0638навучэнцы і педагогі падарылі сабе самі. Яно ладзіцца дзякуючы іх сумесным дасягненням.
Ала Сцяпанаўна ўзнагародзіла тых вучняў, хто паказаў сябе ў творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах: лепшага чытальніка пушкінскіх вершаў Вераніку Раманюк, прызёра абласной спартакіяды школьнікаў па лыжных гонках Аляксандру Дзенісюк і пераможцаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “Юныя таленты Беларусі” Юлію Урбан і Лізавету Пашко. Дзяўчаты адзначаны галоўным прызам “Крыштальны зубр”, які за апошнія пяць гадоў у трэці раз вярнуўся ў Жабінку.
Вітала прысутных начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Бурко. Галіна Сцяпанаўна адзначыла, што сёлетні навучальны год прынёс у скарбонку дасягненняў нашага раёна значную колькасць перамог у абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіядах, розных творчых і спартыўных конкурсах, і гэта радуе. Яна падзякавала раённаму выканаўчаму камітэту за вялікую дапамогу, якая аказваецца ўстановам адукацыі Жабінкаўшчыны, а таксама за падтрымку таленавітых вучняў і іх педагогаў. Словы ўдзячнасці ад Галіны Сцяпанаўны гучалі і ў адрас дырэктара Жабінкаўскай ЖКГ Генадзя Камянца, дзякуючы якому дзеці атрымалі падарункі – партатыўныя зарадныя прыстасаванні і флэш-накапляльнікі.
Яна ўзнагародзіла старшакласнікаў нашага раёна, якія сур’ёзна і паспяхова займаюцца даследчай, творчай, спартыўнай дзейнасцю і годна абараняюць Жабінкаўшчыну на розных узроўнях. Сярод іх пераможцы і прызёры абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах: Вольга Чарнецкая, Аляксандра Стрыжак, Арцём Мароз і Аляксандра Грыцак; дыпламанты навукова-практычных канферэнцый Маргарыта Касцюкова і Яўгенія Грыгарчук; дыпламант рэспубліканскага злёту юных эколагаў і злёту юных эколагаў Беларусі і Расіі Ганна Капусціна; пераможца абласнога конкурсу сацыяльных праектаў “Сто ідэй для Беларусі” Міхаіл Лук’янчык; прызёр абласной спартакіяды школьнікаў па лыжных гонках Аляксандр Кучма і пераможцы абласных спаборніцтваў па боксе Уладзіслаў Макасюк і Уладзіслаў Радчык.
Галіна Сцяпанаўна ўзнагародзіла і творчыя калектывы ўстаноў адукацыі, якія прымалі ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях, дзе сталі дыпламантамі. Гэта тэатр моды сярэдняй школы
№ 2 (кіраўнікі І.М. Коваль і А.В. Сысоева), тэатральны калектыў трэцяй гарадской адзінаццацігодкі на замежнай мове (кіраўнікі В.Ф. Карпук, В.Л. Дзенісюк і Ю.В. Кавальчук), тэатральныя калектывы СШ № 1 (кіраўнік С.У. Арэхава) і СШ № 3 (кіраўнікі Л.С. Марчанка і І.У. Пальчук).
На сцэне ў той дзень віталі і педагогаў. Тых, хто стварыў умовы для развіцця сваіх здольных выхаванцаў, хто дапамог ім адчуць упэўненасць у сабе і дасягнуць вышынь у вучобе, творчасці і спорце. Гэта Н.М. Пратаковіч, К.Ф. Місіюк, Л.Я. Прановіч, Н.З. Старыцкая, С.К. Пташнік, Э.У. Чарнецкая, С.У. Арэхава, Л.С. Міхалойць, Н.Р. Баброва, А.В. Сысоева, І.М. Коваль, Г.Я. Кулагіна, А.А. Анікіна, В.Ф. Карпук, В.Л. Дзенісюк, Ю.В. Кавальчук, А.В. Давідзюк, І.А. Ганчарук, С.А. Постнікава, Н.М. Уласюк, Ю.М. Аўчыннікаў, Л.С. Марчанка, І.У. Пальчук.
Са словамі ўдзячнасці да педагогаў ад імя вучняў звярнулася навучэнка сярэдняй школы № 2 Ульяна Новік. Яна дзякавала настаўнікам за трывалыя веды, веру ў кожнага вучня, мудрасць, дабрыню і цярпенне, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну. “Вы разам з намі пераадольваеце прыступку за прыступкай лесвіцы пад назвай “школа”, праектуеце нашу будучыню і на практыцы даказваеце, што мары ажыццяўляюцца, – гаварыла Ульяна. – Лёгка ісці, калі бачыш наперадзе святло, запаленае настаўнікам. І чым вышэй падымаешся, тым ярчэй і цяплей ад яго”.
На свяце музычныя нумары дарылі прысутным вакальны калектыў “Вясёлкавы мікс”, ансамблі “Ваабразілія” і “Лайт” (кіраўнік Вікторыя Міцковіч). У выкананні Златы Лукашэвіч прагучала песня “Сокал” (кіраўнік Людміла Валетава). Калекцыю касцюмаў “Беларусачка” ў стылі фольк-мадэрн прадэманстраваў тэатр моды сярэдняй школы № 2. З пастаноўкай на англійскай мове “Мая цудоўная лэдзі” выступіў тэатральны калектыў на замежнай мове трэцяй гарадской адзінаццацігодкі.
У чарговы раз узнагароды знайшлі сваіх герояў, прагучалі імёны вучняў, якія прыносяць славу раёну, адзначана дзейнасць педагогаў… А што далей? А далей летні адпачынак, а пасля зноў вучоба, сумесная праца настаўнікаў і выхаванцаў, новыя алімпіяды і конкурсы, а значыць, і новыя перамогі. Няхай яны з кожным годам множацца.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.