ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, дзякуючы сваёй прадукцыі, робіць салодкім жыццё жыхароў краіны і нават за яе межамі.
Нядаўна на прадпрыемства прыйшла прыемная навіна: жабінкаўскія цукравары сталі пераможцамі конкурсу “Лепшы цукровы завод Еўразійскага эканамічнага саюза 2016 года”.
– Такі конкурс праводзіцца ў чацвёрты раз, – расказвае генеральны дырэктар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Віктар Міронаў. – На гэты раз ён сабраў 305 удзельнікаў з 8 краін свету. У іх ліку былі вытворцы салодкай прадукцыі з Расіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Арменіі. Еўразійскі саюз цукравікоў прааналізаваў вытворчыя паказчыкі кожнага прадпрыемства (улічвалася, у першую чаргу, колькасць вырабленай салодкай прадукцыі і тэхналагічны працэс). Вельмі прыемна, што сярод 80 прадпрыемстваў нашы цукравары аказаліся сярод лідараў.
Атрыманы Дыплом ІІ ступені – гэта яшчэ адно пацвярджэнне якасці жабінкаўскай прадукцыі.
Аднак гэта не адзіная ўзнагарода цукравараў, прывезеная з форуму. Адзначана праца і жабінкаўскага галоўнага тэхнолага завода Аксаны Сідо. Яна атрымала віншаванні, імянны гадзіннік і дыплом, названа як адзін з лепшых сярод 24 адабраных тэхнолагаў Еўразійскага саюза. Аксана Мікалаеўна падрыхтавала навуковы даклад, годна ацэнены слухачамі. міжнароднай канферэнцыі клуба тэхнолагаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%