Паважаныя жабінкаўцы!
Прыміце самыя добрыя
і шчырыя віншаванні
з Міжнародным
днём абароны дзяцей.
Нашы дзеці – гэта тое, дзеля чаго мы жывём на зямлі, будуем планы, спа-дзяёмся на шчасце. Мы, дарослыя, павінны атуляць іх увагай і клопатам, вучыць дабрыні і чалавечнасці. І тады хлопчыкі і дзяўчынкі будуць расці здаровымі, жыццярадаснымі, паспя-ховымі, апраўдваць самыя лепшыя надзеі сваіх бацькоў.
Адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі з’яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця маладога пакалення, яго прававой і сацыяльнай абароненасці.
У гэты радасны дзень зычым нашым юным землякам, іх родным і блізкім шчасця, здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і цудоўнага летняга настрою.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Хоць Міжнародны дзень абароны дзяцей у календары не адзначаны чырвоным колерам, але пра яго памятаюць і дарослыя, і дзеці. Ён быў заснаваны ў лістападзе 1949 года ў сталіцы Францыі Парыжы на кангрэсе федэрацыі жанчын, а ўпершыню пачалі святкаваць 67 гадоў таму.
У гэты дзень у нашай краіне паркі, стадыёны, цэнтральныя плошчы, Дамы культуры аддадзены хлопчыкам і дзяўчынкам. А што для іх самае важнае? Каб побач былі мама і тата, радасць і весялосць, усмешкі, забавы і падарункі. Не толькі ў Міжнародны дзень абароны дзяцей маленькія беларусы маюць усё гэта. Дзяржава пастаянна надае сям’і, юнаму пакаленню вялікую ўвагу. Клапоціцца і мясцовая ўлада: прыклад таму – раённыя святы, акцыі. Заўтра, 1 чэрвеня, асаблівай увагай будзе атулена малышня Жабінкаўшчыны. У дзіцячых садах, школах, бібліятэках пройдуць цікавыя сустрэчы, віктарыны, гульні, выступленні казачных герояў. Будуць спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы, святочныя сувеніры і, вядома, салодкія пачастункі. Дарослыя паклапоцяцца пра тое, каб хлопчыкі і дзяўчынкі трапілі ў сапраўды чароўнае дзяцінства з безліччу сюрпрызаў і падарункаў.
Людміла ВОЛЬЧЫК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%