Электрычны ток. Небяспечна для жыцця

i (1)

Па-ранейшаму адбываюцца няшчасныя выпадкі ў энергасістэме Беларусі, звязаныя з пашкоджаннем электрычным токам жыхароў. Прычынамі іх з’яўляюцца як крадзеж каляровых металаў, так і абыякавыя адносіны людзей да ўласнай бяспекі пры правядзенні якіх-небудзь работ.
Сёлета 1 красавіка адбыўся няшчасны выпадак з К. Рудкоўскім, мінчанінам 2000 года нараджэння, навучэнцам другога курса УА “Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж”. Хлопец з сябрам каталіся на квадрацыкле на закінутай ферме. Убачылі будынак трансфарматарнай падстанцыі і вырашылі зрабіць “сэлфі” (сфатаграфавацца) на другім паверсе будынка. Потым яны забраліся ў размеркавальнае збудаванне 10 кВ. Мяркуецца, што пацярпелы вырашыў, відаць, падцягнуцца на апорным вугле шыннага маста 10 кВ, наблізіўся галавой на недапушчальную адлегласць да шыны 10 кВ і быў пашкоджаны электрычным токам. Пацярпелага завезлі ў бальніцу з дыягназам “апёкі рукі, цемянной часткі галавы другой ступені”.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, неабходна расказаць сваім родным, блізкім, дзецям якую сур’ёзную небяспеку ўтойвае ў сетцы электрычны ток. Памятайце, што электрычныя сеткі адносяцца да крыніц павышанай небяспекі. Захоўвайце правілы электрабяспекі. Вось асноўныя з іх: не набліжайцеся да абарваных, ляжачых на зямлі, на плоце ці іншых пабудовах правадоў ліній электраперадачы на адлегласць не менш як 8 метраў; не залазьце на апоры і не рабіце накідаў на лініі электраперадачы, не гуляйце пад імі; не заходзьце за агароджу трансфарматарных падстанцый, у памяшканні іх і на будаўнічыя пляцоўкі, дзе могуць прымяняцца часовыя электраправодкі; не рамантуйце самастойна электраправодку, няспраўныя электрапрыборы. Звяртайцеся да спецыялістаў; не парушайце парадак уключэння прыбора ў электрасетку, згодна з ім шнур спачатку падключаецца да прыбора, а затым да сеткі; не выкарыстоўвайце аголеныя канцы правадоў замест штэпсельнай вілкі; у дамах, дзе электраправодка выканана закрытым спосабам пад тынкоўкай, нельга ў адвольных месцах сцяны ўбіваць цвікі, а таксама прабіваць адтуліны і барозны; не праводзіць земляныя работы і раскопкі ў ахоўных зонах ліній электраперадачы без узгаднення з электрасеткамі, каб пазбегнуць пашкоджання кабеляў і траўматызму людзей; калі вы знайшлі абарваны провад, адчыненую дзверцу трансфарматарнай падстанцыі, аголеныя канцы кабеля, бачныя з зямлі, хуценька паведаміце пра гэта дыспетчару Жабінкаўскага раёна электрасетак па тэлефонах: 2-11-14, 2-11-44.
Памятайце! Дотык да аголеных ці абарваных правадоў уяўляе сабой смяротную небяспеку. У выпадку паражэння чалавека электрычным токам выклікайце брыгаду хуткай дапамогі, бо дарагая кожная секунда.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.