Сям’я – гэта маленькая дзяржава са сваімі жыхарамі, якіх аб’ядноўвае падобны лад жыцця, маральныя каштоўнасці, каханне і ўзаемапавага.
Яна пачынаецца там, дзе двое вырашылі звязаць сябе святой повяззю шлюбу. Мы ад усяго сэрца віншуем Аляксандра і Таццяну Сянчук, Міхаіла і Вераніку Лазавік, Мікалая і Аляксандру Кавальчук, Сяргея і Аліну Займіст і іншых маладых людзей, якія толькі нядаўна стварылі свае сем’і. Кахайце адзін аднаго, захоўваеце мір паміж сабой, радуйцеся хвілінам, праведзеным разам. Няхай ваш дом напаўняецца дзіцячым смехам і радасцю.
Сям’я не можа існаваць без дзяцей. Мы з задавальненнем віншуем шматдзетных матуль і татаў: сем’і Скачыкоўскіх, Філіманюкоў, Кунцэвічаў, Герасімукоў, Юшчукоў і Андросенкаў з Жабінкі, Новікаў з аграгарадка Ленінскі, Хвалько і Сяргейчыкаў з аграгарадка Ракітніца, Максімукоў з Чыжэўшчыны і іншыя. Жадаем вам, каб дзеці ў вашай вялікай і дружнай сям’і раслі здаровымі і гарэзлівымі. Няхай родная хата для іх будзе той мясцінай, дзе іх заўсёды любяць, разумеюць і падтрымліваюць. А вам, бацькі, многа-многа цярпення і старання.
На Жабінкаўшчыне нямала шлюбных пар, для якіх бягучы год юбілейны. “Залатыя” юбіляры: Мікалай Пятровіч і Кацярына Іванаўна Кавалеўскія, Міхаіл Іванавіч і Вольга Васільеўна Бадзінскія, Пётр Мікалаевіч і Галіна Іванаўна Сірацюкі, Георгій Іванавіч і Надзея Іванаўна Главацкія; “сярэбраныя”: Ігар Віктаравіч і Алена Васільеўна Новікі, Алег Аляксеевіч і Ірына Яўгенаўна Кіпцілыя, Анатоль Уладзіміравіч і Рыма Аронаўна Сарокі і шматлікія іншыя. Дзякуй вам, нашы шаноўныя, за прыклад кахання, вернасці і аднадумства.
Паважаныя жыхары раёна! Прыміце віншаванні з Днём сям’і. Няхай кожны дзень праходзіць у прамянях шчасця і весялосці, хай паміж роднымі пануюць паразуменне і каханне.
Аддзел загса Жабінкаўскага райвыканкама.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%