Чалавек трымаецца сям’ёй

семьяНягледзячы на ўзрост і сацыяльнае становішча, для кожнага з нас сям’я будзе заўсёды на першым месцы. Па яе ўзроўні дабрабыту можна меркаваць пра развіццё грамадства і нават дзяржавы. Сям’я – першы сацыяльны асяродак, у якім чалавек фарміруецца як асоба.
На Жабінкаўшчыне пражывае 410 шматдзетных сем’яў, якія выхоўваюць непаўнагадовых дзяцей. У 326 з іх гадуецца па трое дзяцей, у 59 – чацвёра, у 25 – пяцёра і больш. Самая вялікая шматдзетная сям’я раёна Алены і Анатоля Збайчаковых выхоўвае 10 дзяцей. Акрамя дзеючых сацыяльных ільгот і гарантый сем’ям у нашай краіне ўводзяцца дадатковыя меры дзяржаўнай падтрымкі. Адной з такіх з’яўляецца назначэнне сямейнага капіталу. Сёлета прынята 23 заявы на яго назначэнне, а з 2015 года (з моманту ўступлення ў сілу Указа) 161 шматдзетная сям’я скарысталася правамі на яго.
Сёлета штомесячная сацыяльная дапамога выдадзена 12 сем’ям на
7403,74 рубля, аднаразовая сацыяльная дапамога – 11 на 5730 рублёў. Прадукты харчавання на дзяцей першых двух гадоў жыцця даюцца 44 малым, на што зрасходавана 7930,85 рубля. Матэрыяльную дапамогу атрымалі 17 сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, патрачана 2050 рублёў, гуманітарную рэчавую мелі ўжо сёлета 10 сем’яў (52 чалавекі).
Заўважу, што адной толькі дапамогі дзяржавы для дасягнення пастаўленых мэтаў недастаткова. Кожная сям’я абавязана прыкладваць немалыя намаганні для паляпшэння ўласнага жыцця. З мэтай умацавання духоўна-маральных асноў сям’і, прапаганды сямейных каштоўнасцей і традыцый праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныю Дню сям’і. 18 мая 2017 года ў 14.30 у гарадскім Доме культуры будзе праводзіцца раённы конкурс “Лепшая шматдзетная сям’я”, у якім плануецца ўдзел чатырох з іх. Спаборнічаць канкурсанты будуць у розных намінацыях. Карыстаючыся выпадкам, запрашаю ўсіх жыхароў Жабінкаўшчыны на святочную праграму.
Валянціна ЛЯСКОВІЧ, загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ “Жабінкаўскі ТЦСАН”.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*