5 мая – Дзень друку
7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
Паважаныя работнікі і ветэраны сродкаў масавай інфармацыі
і ўсіх галін сувязі раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам –
Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.
Значнасць вашай работы ў сучасным беларускім грамадстве складана пераацаніць. Сёння цяжка ўявіць сабе наша жыццё без сродкаў масавай інфармацыі, друкаваных электронных выданняў, тэлебачання, радыё, інтэрнэту, іншых камунікацыйных каналаў.
Асаблівую ролю ў ідэалагічным забеспячэнні дзяржаўнай палітыкі, усебаковым асвятленні сацыяльна-эканамічнага, грамадскага, культурнага жыцця Жабінкаўшчыны займае раённая газета “Сельская праўда”. Нялёгкая, але вельмі патрэбная праца супрацоўнікаў і пазаштатных карэспандэнтаў газеты і раённага радыё забяспечвае жыхароў раёна самай разнастайнай інфармацыяй, дапамагае людзям аб’ектыўна ацэньваць падзеі, якія адбываюцца ў рэгіёне і ў цэлым у Беларусі.
Не меншае значэнне мае сувязь, паслугі якой арганічна ўпісаліся ў быт людзей. Магчымасць прадастаўлення якаснай сувязі, перадача ўсіх відаў інфармацыі для развіцця эканомікі, навукі, культуры і адукацыі садзейнічаюць задавальненню сацыяльных патрэб насельніцтва.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, росквіту, прафесійнага росту, новых дасягненняў і ўвасаблення творчых задумак.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%