Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота аўтара.
Адбылася VІ справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк, старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Старыцкі, галоўны спецыяліст абласнога камітэта ГА “БРСМ” Святлана Мірчук, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і спраў моладзі райвыканкама Вера Бортнік, ветэран камсамольскага руху Вера Шэвелева і 84 дэлегаты.
Першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Марыя Сянішына пазнаёміла прысутных з дзейнасцю суполкі за 2014-2016 гады і перспектывах далейшага развіцця. Марыя Сяргееўна заўважыла, што раённая арганізацыя саюза моладзі налічвае 959 чалавек, аб’яднаных у 47 пярвічак. За спрапваздачны перыяд колькасць маладых людзей Жабінкаўшчыны ва ўзросце 14-31 года зменшылася на 370 чалавек, але, нягледзячы на гэтую акалічнасць, колькасць сяброў ГА “БРСМ” за аналагічны перыяд вырасла на 51 чалавек. Самыя шматлікія – пярвічныя арганізацыі ў школах, вучні складаюць 70 % ад агульнай колькасці райкама БРСМ.
У справаздачным перыядзе дзейнасць раённага камітэта ГА “БРСМ” была накіравана на выхаванне ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, павагі да гісторыі, культуры і традыцый свайго народа, на клопат пра ветэранаў, захаванне пераемнасці пакаленняў. Сябры БРСМ актыўна ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх патрыятычных акцыях: “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” (сёлета пашпарты дзецям уручалі старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Жанна Стаціўка), “Да абароны Айчыны гатовы”, “Дзень вышыванкі”, “За Беларусь” – да Дня Незалежнасці і іншых.
Спынілася Марыя Сяргееўна і на тым, што ў справаздачным перыя-дзе актывісты раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ўдзельнічалі ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: працавалі ў складзе ўчастковых выбарчых камісій, выступалі ў якасці назіральнікаў на выбарчых участках.
Марыя Сянішына адзначыла, што раённы камітэт ГА “БРСМ” актыўна супрацоўнічае з раённай арганізацыяй беларускага таварыства ветэранаў і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў. Паміж імі заключана дамова, распрацаваны сумесны план работы, у рамках якога ажыццяўляецца цеснае ўзаемадзеянне праз правядзенне акцый “Бессмяротны полк” да Дня Перамогі, “Кветкі Вялікай Перамогі”, велапрабегу з наведваннем помнікаў, абеліскаў, месцаў пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума раённай арганізацыі прафсаюзаў, арганізацыі ветэранаў і актыву БРСМ. Таксама сумесна арганізоўваецца адзіны дзень прыёму ў шэрагі БРПА і БРСМ.
У рамках раённага месячніка па добраўпарадкаванні і акцыі “Тут жыве ветэран” былі прыведзены ў парадак брацкія магілы, мемарыяльныя комплексы, ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і ветэранам працы аказана дапамога па добраўпарадкаванні іх прысядзібных участкаў.
Адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці ГА “БРСМ” з’яўляецца студатрадаўскі рух. За справаздачны перыяд у складзе 23 студэнцкіх атрадаў адпрацавалі 393 чалавекі.
У рамках валанцёрскага руху “Добрае сэрца” раённы камітэт БРСМ аказваў дапамогу інвалідам, дзецям з няўдалых сем’яў, якія знаходзяцца на ўліку ў Жабінкаўскім сацыяльна-педагагічным цэнтры, а таксама дзецям, якія займаюцца ў цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Пад дэвізам “Ні дня без добрай справы” валанцёры раённага камітэта аказваюць дапамогу ў дастаўцы сельгаспрадукцыі адзінокім пенсіянерам на раённым мерапрыемстве “Пакроўскі кірмаш”.
Першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” зазначыла, што вялікая ўвага надавалася правядзенню спартыўных спаборніцтваў. Летась на Жабінкаўшчыне прайшоў абласны моладзевы фестываль-форум “Прыбужжа-2016”.
Адзін раз у квартал праходзяць таварыскія сустрэчы сярод актывістаў пярвічных арганізацый БРСМ і падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых. Марыя Сяргееўна лічыць, што ўдалай атрымалася раённая спартакіяда сярод маладых супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела Дэпартамента аховы і актыву РК ГА “БРСМ”. Яна прайшла ў атмасферы здаровага саперніцтва, азарту, згуртаванасці каманд. Марыя Сянішына выказала пажаданне, каб мерапрыемствы такога плану сталі ў раёне традыцыйнымі.
Дарэчы, у Жабінцы плануецца будаўніцтва пляцоўкі для варкаўта – трэніровак на адкрытым паветры. Дапамогу ў рэалізацыі дадзенага праекта аказваюць актывісты БРСМ Ленінскага раёна Брэста. Каб спартыўная пляцоўка дзейнічала паспяхова, прадугле-джаны спаборніцтвы сярод моладзі Жабінкаўшчыны і Брэста.
Гаварылася на справаздачнай канферэнцыі і аб тым, што з 2012 года пачала дзейнічаць група “Моладзь Жабінкаўшчыны” ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. На сённяшні дзень яна налічвае 703 удзельнікі, што складае 73 % ад агульнай колькасці членаў РА ГА “БРСМ” і 16 % ад агульнай колькасці моладзі раёна. З пачатку 2015-га раённы камітэт БРСМ вядзе работу практычна ва ўсіх сацыяльных сетках, найбольш папулярных у нашай краіне – на “Фэйсбуку”, у “Твітары”, “Аднакласніках”, на “Ютубе”. Сайт BRSM.by з’яўляецца лакаматывам работы ў глабальнай сетцы і ўваходзіць у дваццатку самых запатрабаваных рэсурсаў краіны. Таксама ў сувязі са святкаваннем 200-годдзя Жабінкі распрацаваны інтэрнэт-партал “Жабінка LIFE”, дзе, як лічыць Марыя Сянішына, у хуткім часе можна будзе змясціць інфармацыю пра дзейнасць РК ГА “БРСМ”. Яна, дарэчы, пастаянна асвятляецца ў раённай газеце “Сельская праўда”: выходзіць мола-дзевая старонка “Ветразь” і матэрыялы пад рубрыкай “Мы – маладыя”.
У новым перыядзе, падкрэсліла першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, неабходна будзе павысіць матывацыю ўступлення ў яе новых сяброў шляхам правядзення цікавых, разнапланавых мерапрыемстваў менавіта для саюзнай моладзі. Для папулярызацыі працы на вёсцы, прыцягнення моладзі да рэалізацыі аграрнай палітыкі дзяржавы, замацавання маладых спецыялістаў на тэрыторыі раёна неабходна наладзіць больш цесную работу з гарадской і сельскай моладдзю.
Вопыт паказвае: праца ідзе там, дзе ёсць сапраўдны лідар, гатовы павесці за сабой моладзь і, вядома, кіраўнік, не абыякавы да моладзевых праблем. Найбольш актуальная задача для РК ГА “БРСМ” – гэта падбор кадраў для работы сакратарамі пярвічных арганізацый, таму што ад гэтых людзей, якія працуюць галоўным чынам на грамадскіх пачатках, залежыць работа ўсёй пярвічнай арганізацыі. Пры падтрымцы і цесным узаемадзеянні сакратароў пярвічак з кіраўнікамі арганізацый, з намеснікамі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, старшынямі сельсаветаў і прафсаюзаў усе праблемы будуць вырашацца.
Марыя Сянішына адзначыла, што галоўным вынікам працы раённага камітэта ГА “БРСМ” з’яўляецца той факт, што ў грамадскім жыцці яно стала не толькі самай масавай моладзевай арганізацыяй, але і з’яўляецца згуртаванай і запатрабаванай грамадска-палітычнай сілай, здольнай эфектыўна вырашаць моладзевыя праблемы.
Значныя вынікі і поспехі раённай арганізацыі былі дасягнуты дзякуючы актыву, які прымаў удзел у рэалізацыі ўсіх праектаў і праграм ГА “БРСМ”. У час мерапрыемства граматамі ад Брэсцкага абласнога камітэта БРСМ былі ўзнагароджаны Юрый Герасімук і Віктар Гардзіцкі, а падзякамі – Аляксандр Галадзюк і Уладзіслаў Шыцік. Ад раённага камітэта Лісты падзякі атрымалі найбольш актыўныя члены саюза: Ганна Кулагіна, Хрысціна Пражыжка, Вольга Сахарчук, Яўгенія Дземідзюк і Святлана Цяльпук.
У час справаздачна-выбарнай канферэнцыі дапоўнілі першага сакратара сваімі выступленнямі старшыня раённай кантрольнай камісіі ГА “БРСМ” Алена Акуліч, сакратары пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” СВК “Вазнясенскі” Рыта Паўловіч і Жабінкаўскага раёна электрасетак Віктар Гардзіцкі, сябар пярвічкі Ракітніцкай СШ Валянціна Кайзер.
Старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі заўважыў, што “моладзь – гэта той рэсурс, на які разлічвае дзяржава, гэта рухаючая сіла”. Маладыя людзі здольныя генерыраваць свежыя, цікавыя ідэі. Дзмітрый Мікалаевіч заклікаў актывістаў БРСМ уносіць прапановы моладзевых мерапрыемстваў, праектаў, якія, магчыма, зацікавяць раённыя ўлады і атрымаюць іх падтрымку. Кіраўнік раёна выказаў занепакоенасць тым, што колькасць маладых людзей на Жабінкаўшчыне зменшылася за апошнія гады. “Гэтую сітуацыю трэба выпраўляць”, – сказаў ён. Адзначыў Дзмітрый Мікалаевіч і невысокую актыўнасць удзельнікаў раённага конкурсу “Малады чалавек года”. Старшыня райвыканкама ўнёс прапанову штоквартальна праводзіць сустрэчу кіраўніцтва раёна з моладдзю Жабінкаўшчыны, весці актыўны дыялог, выяўляць, чаго не хапае маладым людзям, з якімі цяжкасцямі і праблемамі яны сутыкаюцца.
Пад час канферэнцыі былі абраны раённы камітэт і раённая кантрольная камісія БРСМ, дэлегаты на XXXV Брэсцкую абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю ГА “БРСМ”, быў прыняты зварот дэлегатаў канферэнцыі да моладзі Жабінкаўшчыны. Першым сакратаром раённай арганізацыі ГА “БРСМ” была абрана Марыя Сянішына.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%