Каб прабудзіць цікавасць да гісторыі роднага горада і паспрыяць развіццю творчасці жыхароў Жабінкаўшчыны, раённае аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з аддзеламі адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама пры інфармацыйнай падтрымцы раённай газеты праводзяць конкурс для паэтаў-аматараў “Мой любімы горад”.
У творчым спаборніцтве могуць паўдзельнічаць вучні школ (дзеці членаў прафсаюза), працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна (члены прафсаюза), пенсіянеры, што знахо-дзяцца на прафсаюзным уліку.
Патрабаванні да конкурсных матэрыялаў наступныя: верш павінен адпавядаць тэме і напісаны на адной з дзвюх моў – беларускай або рускай. Акрамя таго, тэкст трэба набраць у фармаце Word (параметры: палі – стандартныя, шрыфт – Times New Roman 14 пунктаў, адзінарны інтэрвал). Верш павінен мець назву, пры яе адсутнасці трэба даць загаловак у выглядзе трох зорачак (* * *). У канцы твора пазначаецца дата яго напісання.
Конкурс праводзіцца да 31 мая 2017 года ўключна, у адзін этап. Заяўка на ўдзел і сам верш накіроўваюцца па электроннай пошце jabinka@fpb.by або на тэлефон (факс) 69-5-61 з пазнакай “Конкурс вершаў” да 31 мая. Работы, якія паступілі пазней за названы тэрмін, да разгляду не прымаюцца і ў конкурсе не ўдзельнічаюць. Ад кожнага з удзельнікаў можа быць накіраваны не больш за адзін верш.
Вынікі будуць падведзены да юбілейнага Дня горада.
Пераможцы вызначацца ў трох узроставых намінацыях: да 17 гадоў уключна, ад 18 да 55-ці ўключна, старэйшыя за 55 гадоў. Узрост удзельнікаў конкурсу – па стане на 1 чэрвеня 2017 года.
Пры вызначэнні пераможцаў улічваюцца: тэматычныя і мастацкія вартасці верша, адпаведнасць яго выбранаму стылю, арыгінальнасць творчай задумы.
Вершы-пераможцы будуць апублікаваныя на старонках “Сельскай праўды” ў юбілейным нумары за 19 ліпеня.
Пераможцы ў кожнай узроставай групе (па адным творцы) узнагароджваюцца дыпломамі раённага аб’яднання прафсаюзаў і сертыфікатамі. Прафсаюзныя камітэты пярвічных, раённых галіновых прафсаюзных арганізацый заахвочваюць удзельнікаў конкурсу за кошт уласных сродкаў паводле стандарту прафсаюзнага бюджэту.
Уганараванне пройдзе ў рамках урачыстасцяў, прымеркаваных да 200-ых угодкаў Жабінкі.
Аргкамітэт конкурсу.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%