У АПОШНІЯ ГАДЫ ў рэспубліцы пачасціліся выпадкі траўміравання людзей электрычным токам пры лоўлі рыбы на рэках і вадаёмах у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы. Ловяць рыбу з берага часта тэлескапічнымі вудамі, даўжыня якіх дасягае шасці і больш метраў, што суразмерна з адлегласцю ад правадоў паветранай лініі электраперадачы да зямлі. Пры датыканні вудзільнам ці лескай да правадоў, а таксама пры набліжэнні да іх на недапушчальную адлегласць пад уздзеянне электрычнага току трапляе не толькі чалавек, які трымае вуду, але і людзі, што знаходзяцца побач. У выніку ўзнікнення замыкання току лініі на зямлю, так званага крокавага напружання.
Прычынамі ўсіх няшчасных выпадкаў, што адбыліся, з’явілася грубае парушэнне пацярпелымі правілаў аховы электрычных сетак, асабістая неасцярожнасць, ігнараванне правіламі электрабяспекі ці няведанне іх.
Правіламі аховы электрычных сетак звыш тысячы вольт уздоўж паветраных ліній электраперадачы ўстаноўлены ахоўныя зоны ў выглядзе зямельнага ўчастка і паветранай прасторы, абмежаваныя вертыкальнымі плоскасцямі, што адстаяць па абодва бакі лініі ад крайніх правадоў пры неадхіленым іх становішчы на адлегласці: для ліній напружаннем да 20 кВ – 10 м; 35 кВ – 15 м; 110 кВ – 20 м; 220 кВ – 25 м. У ахоўных зонах гэтых ліній, што праходзяць па воднай паверхні рэк і вадаёмаў ці па іх берагах забараняецца лавіць рыбу з прымяненнем вудаў, таму што гэта не выключае прыбліжэння частак вудаў на недапушчальную адлегласць да правадоў ліній і можа прывесці да паражэння электрычным токам.
Паважаныя аматары рыбнай лоўлі! Перш чым прыступіць да прыемнага і карыснага занятку, пераканайцеся, што паблізу няма паветраных ліній электраперадачы. Каб ваша рыбалка не закончылася сумна, памятайце аб небяспецы набліжэння да правадоў паветраных ліній; папярэдзьце аб небяспецы іншых асобаў з поля вашага зроку, якія парушаюць правілы аховы электрычных сетак і падвяргаюць небяспецы сваё жыццё і жыццё тых, хто вакол.
Мікалай ПАСЮК, галоўны інжынер раёна электрасетак.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%