Чалавечы фактар

охрана труда

Нягледзячы на ​​тое, што ў арганізацыях вобласці наймальнікамі праводзіцца работа па навучанні работнікаў пытанням аховы працы, стварэння здаровых і бяспечных яе ўмоў, за 2016 год загінулі 12 чалавек (за 2015 год – 16) і цяжка траўміраваны 83 (86) работнікі. Не заўсёды прычынамі іх гібелі і траўміравання з’явіліся парушэнні, дапушчаныя наймальнікамі. У агульнай статыстыцы цяжкага траўматызму пераважаюць няшчасныя выпадкі пры адсутнасці віны наймальніка, г. зн. калі адзінай прычынай трагедыі з работнікам з’явілася парушэнне ім патрабаванняў аховы працы, працоўнай дысцыпліны.
Так, па сваёй віне ў арганізацыях вобласці атрымалі цяжкія траўмы 32 работнікі.
Дзяржаўнымі інспектарамі працы па няшчасных выпадках праведзены спецыяльныя расследаванні, пад час якіх высветлены ўсе абставіны траўміравання і іх прычыны.
У чэрвені 2016-га вадзіцель ТАА «Пра-Дызель», які быў праінструктаваны і прайшоў праверку ведаў па пытаннях аховы працы, перавозіў на аўтамабілі «БЕЛАЗ» скальную пароду на вытворчым участку драбільна-сартавальнага завода ў Мікашэвічах, пакінуў кабіну аўтамабіля, дзе працаваў рухавік. Не паставіў яго на тормаз, што прывяло да самаадвольнага руху кар’ернага самазвала. Кіроўца паспрабаваў дагнаць і спыніць аўтамабіль, які рухаўся. Аднак, спатыкнуўся нагой аб камень, упаў пад аўтамабіль і быў траўміраваны. Невыкананне простага дзеяння па пастаноўцы аўтамабіля на тормаз скончылася цяжкай траўмай, доўгім знаходжаннем на бальнічным лісце, дадатковымі выдаткамі на падняцце перакуленага вялікагрузнага аўтамабіля. А магло скончыцца і зусім трагічна.
У ліпені 2016 года праз невыкананне патрабаванняў лакальных нарматыўных актаў па ахове працы цяжкую вытворчую траўму атрымаў пекар філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Берасцейскі пекар» Пінскі хлебазавод. Выкатваючы каляску з гатовымі хлебабулачнымі вырабамі з печы, ён рэзкім моцным рыўком пацягнуў яе на сябе. У выніку гэтага каляска, паверхня якой мела высокую тэмпературу, страціла ўстойлівасць і перакулілася на пекара. Былі нанесены апёкі яго целу. Выконваючы нескладанае дзеянне, пацярпелы павінен быў выконваць элементарныя патрабаванні прадбачлівасці, зразумелыя кожнаму. Аднак дзейнічаў на «авось».
З прыведзеных прыкладаў вынікае, што прычынамі таго, што адбылося, з’явіліся безадказныя паводзіны пацярпелых работнікаў да асабістай бяспекі.
Не апошнюю ролю ва ўзнікненні траўманебяспечных сiтуацый адыгрывае і абыякавасць з боку калегаў пацярпелага, якія бачылі, што працаўнік робіць небяспечныя дзеянні, не спынілі яго і не паведамілі аб дадзеных фактах прадстаўнікам адміністрацыі. Парушальнік не адчувае маральнага асуджэння ад членаў брыгады за небяспечныя спосабы выканання работ, якія могуць прывесці да трагічных наступстваў не толькі з ім, але і з іншымі работнікамі. Паступова яны прывыкаюць выконваць працу так, як лічаць неабходным, і так, як ім гэта зручна, падвяргаючы небяспецы не толькі свае, але і чужыя жыццё і здароўе. У сувязі з чым у калектыўных дагаворах і іншых лакальных нарматыўных актах неабходна прадугледжваць калектыўную адказнасць работнiкаў за захаванне патрабаванняў аховы працы.
У тэксце Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паказана, што адной з галоўных прычын гібелі людзей, якой можна было б пазбегнуць, застаецца чалавечы фактар, заснаваны на нізкай культуры насельніцтва ў галіне ведаў і выканання мер бяспекі, а таксама адсутнасці неабходных навыкаў паводзін у надзвычайных сітуацыях . На жаль, часцей за ўсё менавіта службовыя асобы арганізацыі нясуць адказнасць за траўміраванне работнікаў, што не заўсёды справядліва. У перспектыве мэтазгодна заканадаўча ўзмацніць адказнасць радавых работнікаў, аж да прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне патрабаванняў аховы працы, якім яны былі навучаны, прайшлі праверку ведаў у сувязі з выкананнем пэўных працоўных абавязкаў.
Алег ЖМІНЬКО, галоўны дзяржаўны інспектар працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.