“Сонейка” сагрэла ўсіх цяплом

Дремлёво

На вясновых канікулах у нашай школе працаваў лагер з дзённым знаходжаннем “Сонейка” (начальнік Валянціна Вайцюк). Яго наведвалі 20 дзетак ад 6 да 10 гадоў. Дзеці пабывалі ў музеях першай і трэцяй школ Жабінкі, музеі Брэсцкай крэпасці, выязджалі на экскурсію ў мемарыяльны комплекс “Драмлёва”. Прымалі актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах і тых, што ладзіліся ў бібліятэцы Хмелеўскага СДК. Школьнікі знаёміліся з народнымі звычаямі нашай краіны, працавалі, гулялі на свежым паветры, спаборнічалі, ставілі свае маленькія рэкорды, вывучалі правілы дарожнага руху і бяспекі, удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў і плакатаў.
Кожны дзень у лагеры быў тэматычны. Так, Дзень гульні запомніўся вясёлымі гульнямі на свежым паветры. У Дзень кнігі яго наведвальнікі ўдзельнічалі ў “Казачных прыгодах”, якія падрыхтавала для іх бібліятэкар сельскай бібліятэкі Ала Мікуц. Цікава і займальна прайшоў Дзень спорту: была праведзена спартландыя “Вясёлыя старты”, якую падрыхтавала кіраўнік фізічнага выхавання Ніна Казей. Кожная эстафета адрознівалася пэўнай фантазіяй.
Штодзень дзеці атрымлівалі паўнавартаснае харчаванне. Разнастайныя і смачныя стравы рыхтавала для іх школьны повар Валянціна Абашкіна. У рацыёне прысутнічалі фрукты, сокі, салаты са свежай агародніны.
Словам, канікулы для юных наведвальнікаў лагера былі цікавыя і пазнаваўчыя.
Тамара ЯЦЭВІЧ, намеснік дырэктара ў навучальна-выхаваўчай рабоце Хмелеўскай СШ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.