Запаліць зорку творчасці

IF

У чацвёрты раз прадстаўнікі Жабінкі ўдзельнічалі ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!”. Ён праводзіўся ў намінацыях: “харэаграфічная”, “вакальная”, “інструментальная музыка”, “тэатр моды”, “выяўленчае мастацтва”, а таксама “Казкі booktrailer”.
Усяго ў раённых і абласных этапах конкурсу паўдзельнічалі каля 5000 навучэнцаў школ і ўстаноў дадатковай адукацыі. У гала-канцэрце паказвалі свае таленты каля 500 юных жыхароў Брэстчыны.
Прыемна адзначыць, што ў конкурсе “Прывітанне, свет!” на абласной сцэне цудоўна выступілі і жабінкаўцы. Так, на занальным этапе гучалі песні ў выкананні ансамбля “Вообразилия”, Надзеі Чэчалевай, Златы Лукашэвіч, Кацярыны Шалонік, Кацярыны Лось, Настассі Калячка, танцавалі “Гарэзы”, а Ягор Цупрунюк чытаў верш на ваенную тэматыку.
На гала-канцэрце наш раён прадстаўлялі дзяўчынкі з тэатра моды другой гарадской школы пад кіраўніцтвам Ірыны Коваль і Аксаны Сысоевай. Проста дзіва, як настаўніцы трапна і смела змаглі перадаць цеплыню сонца ў спелай саломе ў тандэме з ільном у непаўторных касцюмах, а юныя мадэлі – годна прадставілі іх на сцэне. Абаяльныя Вікторыя Дошчык, Ульяна Новік, Святлана Ярмолік, Дар’я Барысюк, сястрычкі Аліса і Паліна Шыркавец пад час гала-канцэрта ўразілі гледачоў і журы конкурсу неардынарнымі касцюмамі (здымак 1). Як вынік, дзяўчынкі атрымалі дыплом ІІ ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
Аналагічны дыплом такога ўзроўню атрымала таксама На-дзейка Чэчалева за выкананне песні “Мама, тата, я і джаз”. Варта адзначыць, што гэтая шасцікласніца другой гарадской школы падала заяўку на ўдзел у расійскім конкурсе “Ранішняя зорка” з Юрыем Нікалаевым і ўваходзіць у дваццатку лепшых выканаўцаў!
Дыпломам трэцяй ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны нашы танцоры – “Гарэзы” (кіраўнік Ірына Румко).
13.1488369451…Цяжка здзівіць журы нечым новым, арыгінальным, тым больш, усяго за тры месяцы адбыліся вялікія выставы дзіцячай творчасці “Вясёлкавы калейдаскоп”, “Калядная зорка”, пад час якіх дэманстраваліся лепшыя работы. Прыемна адзначыць, што заваявалі сэрцы берасцейцаў і кампетэнтнага журы вырабы менавіта нашых выхаванцаў.
Так, найбольш водгукаў выклікала работа Машы Постнікавай “Дзе Купала начавала?” (кіраўнік Святлана Постнікава). Дзяўчынка ўганаравана дыпломам І ступені.
Сярод пераможцаў таксама Ганна Мацкевіч з першай гарадской (педагог Ірына Бялавенцава). У вучня гэтай жа школы Максіма Венска дыплом ІІІ ступені. Ён разам з педагогам Віктарам Чарнаком падрыхтаваў відэаролік па казках Дж. Радары “Казка booktrailer”.
Граматамі фіналістаў агляду-конкурсу адзначаны таксама вучань Ракітніцкай школы Ягор Цупрунюк (педагог Іна Самасюк), ансамбль “Вообразилия” (Вікторыя Міцковіч), Кацярына Шалонік (Людміла Валетава) з трэцяй гарадской.
…З кожным годам расце колькасць таленавітых дзяцей, якія праслаўляюць раён. Галоўнае, заўважыць талент у дзіцяці і дапамагчы яму развіцца.
Галіна ІВАНОВА, дырэктар РЦТДіМ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.