Вечарына ў індзейцаў

индейцы

У студыі развіцця “Час перамен” аўтарка гэтых радкоў падрыхтавала чарговае цікавае мерапрыемства для юных наведвальнікаў і іх бацькоў.
На гэты раз маленькія артысты паказалі лялечны спектакль з амерыканскімі жывёламі “Крошка Янот” на новы лад. Ролю Крошкі Янота выконвала Даша Іусава, Мамы Яноціхі і Дзікабраза – Карына Баева, Скунса – Саша Піліпук, Труса і Малпачкі – Ліза Максіменка. Затым на “сцэне” з’явіўся злы дракон Якімучы, які ўкраў татэм Дабра і Зла ў чырванаскурых. І адзін індзеец з племені Дакота паклікаў на дапамогу бледнатварых. Дзеці і іх бацькі пераўтварыліся ў індзейцаў, паабяцалі дапамагаць адзін аднаму.
Дзве каманды смелых індзейцаў прайшлі іспыты ў пячоры Жаху, далінах Палявання і Каштоўных камянёў, Блакітнай вады і Мудрасці і паказалі сябе выдатнымі паляўнічымі, рыбаловамі, следапытамі. За кожны іспыт удзельнікі атрымлівалі рознакаляровыя пёры ў свой галаўны ўбор. Разам яны перамаглі злога дракона! Кожнае племя адважных воінаў атрымала грамату.
Потым дзяўчынкі прыгожа станцавалі са свечкамі.
У завяршэнне сустрэчы індзейцы падарылі самаробкі: татам – “лаўцоў сноў”, а мамам – партрэты з сукенкай з пёраў.
…Няма лепшага шчасця для дзіцяці, чым цікава праведзены вольны час разам з бацькамі!
Іна МАРТЫНЮК, педагог студыі “Час перамен”.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.