Праявілі спрыт, трапнасць і моц

_DSC5512 IMG_5887 IMG_5995

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
У ФАУ “СК “Бадзёрасць” праводзілася спартакіяда сярод маладых супрацоўнікаў аддзелаў унутраных спраў райвыканкама і па надзвычайных сітуацыях, аддзела Дэпартамента аховы і актыву РК ГА “БРСМ”.
Адкрываючы спартакіяду, Вера Бортнік пажадала ўсім удзельнікам з карысцю правесці выхадны дзень, умацаваць здароўе і – “няхай пераможа мацнейшы!”
Сваю трапнасць, моц і вынослівасць спартсмены дэманстравалі ў гімнастычнай зале. Спачатку высвятлялі самага трапнага ў дартсе. Імі аказаліся Лідзія Ліннік і Ігар Антанюк. Потым “сілушку маладзецкую” дэманстравалі хлопцы ў арм-рэслінгу. Гэты від спорту выклікаў найбольш эмоцый і падтрымкі з боку балельшчыкаў. Тут пераможцамі-асілкамі сталі Мікалай Мікулік і Вадзім Небяльчук. А найбольш разоў – 42 (!) падцягнуўся на перакладзіне Андрэй Харковіч.
Далей спаборніцтвы мелі працяг у спартыўнай зале, дзе каманды змагаліся за званне пераможцы ў міні-футболе. У напружанай барацьбе лепшымі футбалістамі аказаліся супрацоўнікі РАУС.
У апошнім відзе спаборніцтваў – перацягванні каната – перамогу каманды літаральна IMG_6066па сантыметры вырывалі з рук сапернікаў. Тут не было роўных хлопцам-актывістам БРСМ.
…Нарэшце суддзя аб’яўляе пераможцаў. Трэцяе месца па колькасці набраных балаў – у каманды РАУС, другое – у актыву ГА “БРСМ”, а ганаровае першае месца – у аматараў спорту райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Каманда-пераможца атрымала пераходзячы кубак. Яго з цёплымі словамі віншавання ўручыла старшыня Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская. Першы сакратар РК “БРСМ” Марыя Сянішына павіншавала ўсіх удзельнікаў спартакіяды з відовішчнай гульнёй і ўручыла дыпломы лепшым удзельнікам і камандзе-пераможцы, а таксама абанементы на наведванне СК “Бадзёрасць”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.