Дзяніс Уладзіміравіч Гардзееў нарадзіўся 9 мая 1979 года ў Жабінцы. Мае вышэйшую адукацыю: закончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна; філіял Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Спецыяльны факультэт бізнесу і інфармацыйных тэхналогій” у Брэсце; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Мае спецыяльнасці па адукацыі: “фізіка” (спецыялізацыя “тэарэтычная фізіка”); “эканамічная кібернетыка і бізнес-права”; “кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу”.
Пасля заканчэння вучобы ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна служыў ва Узброеных Сілах Беларусі.
У 2002 годзе пачалася яго працоўная кар’ера ў роднай альма-
матар. Затым на дзесяць гадоў да 2012-га ён “прапісаўся” на Жабінкаўскім цукровым заводзе, дзе працаваў у планава-эканамічнай службе на пасадах эканаміста, вядучага і галоўнага эканаміста. Далейшая яго працоўная дзейнасць звязана з ТАА “СлаўАўтаплюс” і ААТ “Сталічны праспект” у Жабінцы, ТАА “Тры Халмы” ў Кобрыне, ТАА “Аграрная Кампанія Лехман і Хлыстуноў” на Гродзеншчыне ў Ашмянах.
Апошняе месца яго працы – на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ “Мазырсоль”, што на Гомельшчыне.
20 сакавіка назначаны намеснікам старшыні Жабінкаўскага райвыканкама.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%