Слава тым, хто дорыць жыццё

семья Левковичей

У 2017 годзе спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану ў Беларусі. Іх гісторыя пачалася ў нашай краіне з прыняццем 18 снежня 1917 года Усерасійскім Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам і Саветам Народных Камісараў РСФСР Дэкрэта “Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў стану” і 19 снежня 1917 года – “Аб скасаванні шлюбу”. Згодна з Дэкрэтам ад 18 снежня 1917 года прызнаваліся толькі грамадзянскія шлюбы, якія рэгістраваліся ў аддзелах запісаў шлюбаў і нараджэнняў пры гарадской (раённай, павятовай ці валасной) управе.
Тая сістэма органаў загса, якая склалася на цяперашні час, развівалася разам з дзяржавай і прайшла складаныя перыяды, абумоўленыя рознымі гістарычнымі падзеямі. Сёння ў Беларусі акты грамадзянскага стану рэгіструюць 148 аддзелаў загса і чатыры Дамы грамадзянскіх абрадаў, пасялковыя і сельскія выканаўчыя і распарадчыя органы, за яе межамі – замежныя ўстановы Беларусі. У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці 19 аддзелаў загса і Дом грамадзянскіх абрадаў Брэсцкага гарвыканкама.
Штогод у краіне рэгіструецца больш як 350 тысяч актаў грамадзянскага стану, ажыццяўляецца амаль 900 тысяч адміністрацыйных працэдур і выдаецца да аднаго мільёна дакументаў аб гэтым.
Дзейнасць наша мае важнае значэнне для грамадства, дзяржавы і кожнага чалавека. Ян вынікі неабходныя ў сацыяльнай сферы, уліку натуральнага руху насельніцтва, садзейнічаюць абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян у шлюбна-сямейных адносінах і ўмацаванні сямейных каштоўнасцей.
Сёлета ў юбілейны год у аддзелах загса ва ўсіх раёнах і гарадах будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы. У нашым раёне адлік іх пачаўся з незвычайнай рэгістрацыі маладой пары ў Дзень святога Валянціна.
Першы вясновы тыдзень у аддзеле загса райвыканкама пачаўся з правядзення акцыі “Слава жанчыне, якая дае жыццё”. Усіх мам, якія прыйшлі зарэгістраваць сваё дзіця і атрымаць першы дакумент на яго, чакалі з нецярпеннем і сустракалі з асаблівай цеплынёй. Жанчына, як вясна, дорыць жыццё.
Кожная мама была атулена асаблівай увагай, клапатлівасцю і парадавана невялікім падарункам – паштоўкай з пяшчотнымі словамі і віншаваннямі са святам жаночай прыгажосці і зачаравання, а таксама са з’яўленнем нашчадка ў сям’і.
У гэты святочны тыдзень першы дакумент атрымалі Настасся Кірылюк, Антон Ляўковіч, Ігнат Герасімук, Васіль Чыжэвіч, Вікторыя Рашанок і Захар Усцьянчык.
Хочацца пажадаць здароўя, шчасця як бацькам, так і дзеткам.
Галіна АКСЮЦІК.
На здымку: шчаслівая сям’я Івана і Таццяны Ляўковічаў, якія атрымалі першы дакумент свайго сыночка Антошкі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.