Правільная пастава – зарука здароўя!

осанка

У лютым 2017 года на Брэстчыне ў рамках абласнога конкурсу “Самая здаровая сям’я” стартаваў прафілактычны праект для вучняў устаноў адукацыі і бацькоў “Правільная пастава – зарука здароўя!”
Адкрыццё акцыі з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Алега Вялічкі адбылося 24 лютага на базе Брэсцкай абласной кансультатыўнай паліклінікі.
Праект будзе праходзіць у тры этапы. Першы рэалізаваны на базе УАЗ “Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца” 24-25 лютага і ўключаў у сябе: дыягнастычнае даследаванне, выяўленне прыкмет парушэння паставы са спецыяльнага апарата; выдачу вынікаў даследаванняў і рэкамендацый; кансультацыі дзяцей спецыялістамі: урачом-педыятрам, дзіцячым артапедам, хірургам, траўматолагам, неўролагам; вызначэнне паказчыкаў фізічнага развіцця: росту, вагі, разліку індэксу масы цела – індэкса Кетле, мышачнай сілы рук у дзяцей (дынамаметрыя); інш.
Другі (занальны) этап пройдзе на базе УАЗ “Пінскі дыспансер спартыўнай медыцыны” арыентавана 20 сакавіка.
Трэці (лакальны) адбудзецца на базе ўстаноў адукацыі адміністрацыйных тэрыторый у сакавіку-маі 2017 года.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.