акцияІсландскі Чырвоны Крыж даставіў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа гуманітарную дапамогу ў выглядзе адзення і абутку для дарослых і дзяцей. Частка грузу была перададзена Жабінкаўскай раённай арганізацыі БТЧК. Як паведаміла яе старшыня Зоя Фядчук, дапамогу атрымаюць малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і раёна, а таксама грамадзяне, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Адзенне для немаўлят, ад якіх адмовіліся бацькі, будзе перададзена ў дзіцячае аддзяленне раённай бальніцы. Днямі дапамогу ўжо атрымалі сем’і са Старога Сяла, Азятаў, Вярхоў, Крыўлянаў, Ёжыкаў, Вялікіх Сяхновічаў, Агароднікаў, Сакаў, Курпічаў, Чыжэўшчыны, Філіпавічаў, а таксама з Жабінкі.
16 лютага Жабінкаўскую раённую арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа наведалі шматдзетныя матулі Ларыса Дынько з Ракітніцы, у сям’і якой гадуецца пяцёра дзетак, і Ірына Кавальчук разам з дачкою Ганначкай са Стрыганца (на здымку). Ірына – маці чацвярых дзяцей. Да канца лютага дапамогу атрымаюць каля 40 такіх сем’яў.
Тэкст і фота Алёны НІКАНЧУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.