Хоць ездзіць права ён не меў…

Летась у снежні раённы суд вынес пакаранне Уладзіміру Г. па частцы 1 артыкула 317-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у выглядзе выпраўленчых работ на шэсць месяцаў з утрыманнем 15 працэнтаў заробку на карысць дзяржавы і з пазбаўленнем права на пяць гадоў займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.

Але ж у гаражы стаяў яшчэ новы аўтамабіль, куплены ў 2020 годзе, дый пакатацца Уладзіміру надта хацелася. Таму ў студзені ён здаў экзамен па правілах дарожнага руху і практычнае выпрабаванне па кіраванні, а затым атрымаў новыя правы. Аднак забарона кіраваць транспартам да заканчэння пяці гадоў заставалася.

29 студзеня Уладзімір з’ездзіў на запраўку, запоўніў бак бензінам і памыў свой аўтамабіль, а назаўтра прыехалі работнікі ДАІ і аб’явілі, што ён, будучы пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартам, дапусціў парушэнне… Справа пайшла ў суд.

Уладзімір поўнасцю прызнаў сваю віну і раскаяўся. Суд пры назначэнні пакарання ўлічваў усе акалічнасці справы, у тым ліку чыстасардэчнае раскаянне мужчыны, станоўчыя характарыстыкі з яго месца жыхарства і працы, наяўнасць на ўтрыманні непаўналетняга дзіцяці. У выніку прадстаўнікі Феміды прыйшлі да вываду, што мэта крымінальнай адказнасці можа быць дасягнута без ізаляцыі падсуднага ад грамадства.

На аснове часткі 2 артыкула 317-2 Крымінальнага кодэкса нашай дзяржавы Уладзіміру Г. было назначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на адзін год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартам на чатыры гады.

І вось канчатковае рашэнне суда: у адпаведнасці з часткай 1, часткай 6 артыкула 73 Крымінальнага кодэкса па сукупнасці прыгавораў шляхам частковага далучэння да назначанага пакарання неадбытай часткі па прыгаворы суда Жабінкаўскага раёна ад 29 снежня 2024 года канчаткова назначыць Уладзіміру Г. пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на адзін год адзін месяц без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займацца пяць гадоў дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.

Віктар НОВІК, суддзя Жабінкаўскага раённага суда; Анатоль БЕНЗЯРУК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.