Прызнанне творчай сталасці

На мінулым тыдні баранавіцкі край прымаў чарговы журналісцкі форум, на якім былі ўганараваны лепшыя з лепшых майстры пяра і мікрафона вобласці. Сярод узнагароджаны і наш зямляк Анатоль Бензярук.

Мерапрыемства пачалося са шчымлівай ноты, калі яе ўдзельнікі аддалі даніну павагі савецкім воінам, што былі закатаваны ў Шталагу № 428 каля вёскі Бярозаўка, і высадзілі на гэтым памятным месцы туі.

Затым журналісты і блогеры Брэстчыны маглі скарыстацца магчымасцю і паўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі старшыні абласнога выканаўчага камітэта Пятра Пархомчыка. Пётр Аляксандравіч змястоўна адказаў на кожнае пытанне, што хвалявала прадстаўнікаў СМІ і іх чытачоў ды гледачоў. А затым надышоў час урачыстасці, калі кіраўнік вобласці, яго намеснік Віктар Рафаловіч, старшыня Баранавіцкага раёна Раман Жук ды іншыя асобы ўручылі заслужаныя ўзнагароды майстрам сродкаў масавай інфармацыі і блогерскай сферы.

Адзначым з задавальненнем, што вялікі ўраджай узнагарод у гэты год атрымалі прадстаўнікі КУІП “Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты «Заря»”, якіх вядзе ад перамогі да перамогі дырэктар – галоўны рэдактар Ігар Гетман. Між іншым, узнагароджванне пачалося непасрэдна з самой галоўнай газеты вобласці, якая сёлета прызнана найлепшай у першым рэгіёне. Не засталіся без узнагарод і асобныя карэспандэнты медыяхолдынку. Асабліва прыемна адзначыць поспех нашага калегі, аглядальніка газеты “Жабінка актуальна” Анатоля Бензерука. Анатоль Расціслававіч адзначаны ў спецыяльнай намінацыі за самабытны аўтарскі стыль і творчыя праекты “Спадарожнік Жабінка” і “Вёсачка, жыві!”

Сёлета мінула два дзясяткі гадоў, як нарадзілася выдатная традыцыя адзнаць на абласным узроўні працу журналістаў Брэстчыны. У далёкім ужо 2005 годзе ў ліку першых уганараваных на сцэну па ўзнагароду ўзнімаўся рэпарцёр “Сельскай праўды” Расціслаў Бензярук, цяпер, у 2025-м, яго поспех паўтарыў сын. Жадаем творчай сям’і Бензерукоў далейшых поспехаў на ніве журналістыкі і прыгожага пісьменства!

Наталля ЗАРЭЧНАЯ

Фото Уладзіслава ДЖЫГІЛА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.