Выдача зарплаты – абавязак наймальніка

Пракуратура раёна сістэмна ажыццяўляе нагляд за выкананнем заканадаўства аб працы, асаблівая ўвага – пытанням своечасовай выплаты наймальнікам заработнай платы работнікам.

На жаль, дадзенае патрабаванне наймальнікі выконваюць не заўсёды, на што неаадкладна рэагуе пракуратура. У жніўні паступіла інфармацыя пра нявыплату заработнай платы пяці работнікам камерцыйнай арганізацыі, якая ажыццяўляе аптовы гандаль. Падчас праверкі ўстаноўлена: на працягу 2025 года наймальнік дапускаў несвоечасовую выплату заработнай платы ва ўстаноўленыя тэрміны, а таксама выяўлены фаакты яе нявыплаты за май, чэрвень і ліпень.

Па патрабаванні пракуратуры зарплата выплачана гэтым пяці работнікам на суму больш за 11 тысяч рублёў. Адносна кіраўніка ініцыіравана пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці.

Нагадваем, што парушэнне наймальнікам тэрмінаў выплаты заработнай платы цягне за сабой дысцыплінарную адказнасць (артыкул 465 Працоўнага кодэкса), а таксама адміністрацыйную адказнасць паводле часткі 3 артыкула 10.12 КаАП Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 4 да 50 базавых велічыняў.

Алена СІДАРУК, намеснік пракурора Жабінкаўскага раёна;

Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.