Сваё прафесійнае свята саставіцель вагонаў станцыі Жабінка Аркадзь КАЗАКЕВІЧ, як заўсёды, сустракае з радасцю. Ён сапраўды заслужаны працаўнік чыгункі, пра тое сведчаць не толькі шматлікія ўзнагароды, але і адносіны з боку калег.
І пры гэтым Аркадзь Аркадзьевіч надзвычай сціплы чалавек. На прапанову начальніка станцыі чыгуначнай Ірыны МІКІЦЮК расказаць пра яго са старонак газеты, працаўнік запярэчыў:
– А чаму пра мяне? Ёсць і іншых шмат годных.
– Толькі пра цябе! На табе ўсе стрэлкі сышліся, – усміхнулася Ірына Эдуардаўна. – Паразмаўляйце з карэспандэнтам.
І мы паразмаўлялі.
Аркадзь Казакевіч паходзіць з сям’і, якая сваімі каранямі звязана з Жабінкаўшчынай – іх малая радзіма Стаўпы. Аднак нарадзіўся ён далёка ад роднай зямлі – у Курганскай вобласці, куды часова выязджалі бацькі. Пасля заканчэння Якаўчыцкай школы ён паступіў у Брэсцкае ПТВ-27, якое скончыў у 1987 годзе. Гэта быў першы выпуск вучылішча, на якім Аркадзь атрымаў чыгуначную спецыяльнасць. Навыкі і веды спатрэбіліся амаль адразу, бо давялося служыць у чыгуначнай роце ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння ў Кіраўскай вобласці. Юнак забяспечваў грузамі аб’екты, пабываў і сігналістам (стрэлачнікам, які рыхтуе маршрут), і дзяжурным па станцыі, і саставіцелем вагонаў. Гэты апошні занятак і стаў для Аркадзя Казакевіча справай на ўсё жыццё.
Поўнасцю матэрыял Анатоля БЕНЗЕРУКА чытайце ў нумары «СП» за 6 жніўня.
