Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.
Інфарамацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Гарадзецкім пабывала на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” і мясцовымі жыхарамі. У сустрэчы прымала ўдзел таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка.
Дзмітрый Мікалаевіч, па традыцыі, расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, аб планах, зменах, якія чакаюць Жабінкаўшчыну. Яго выступленне дапоўніў дырэктар ЖКГ Павел Заграй.
Затым кіраўнік раёна прапанаваў другую частку сустрэчы правесці ў выгля-дзе дыялогу. Як і чакалася, паступіла нямала пытанняў і прапаноў ад жыхароў мікрараёна.
Першай падзялілася сваёй праблемай пенсіянерка Соф’я Арэйка, якая занепакоена гудзеннем цеплавузла ў падвале пад яе кватэрай у доме № 4 па вуліцы ХХІІ з’езда КПСС. “6 месяцаў я жыву, і 6 — існую, — скардзілася жанчына. — Нібыта не ў кватэры, а ў трактары сяджу. Ад гэтага гудзення нікуды не падзецца”.
Марыя Будзько, жыхарка пяціпавярховага дома № 7 па вуліцы XXII з’езда КПСС агучыла праблему, якую жыльцы ўздымалі падчас мінулай аналагічнай сустрэчы. “У пад’ездах немагчыма расчыніць вокны, каб іх памыць. Хочацца бачыць іх чыстымі, а не жыць у будцы”. Мая Кімаўна падзякавала таксама за нарэшце праведзены рамонт у пад’езде. Праўда, існуе адно “але”: перш чым фарбаваць сцены, трэба было, на думку жанчыны, прадстаўнікам ЖКГ узгадніць колер фарбы, а то зараз гэты “ядавіта-зялёны” адценне настрой не падымае…
Яшчэ Мая Клімаўна занепакоена станам дарогі ля пяціпавярхоўкі — адны выбаіны, у якіх падчас дажджу “пасяляюцца” лужыны. Ні прайсці, ні праехаць.
Таццяна Грынёва з дома № 9 па вуліцы Цітова падняла набалелае пытанне аб рамонце дома. Ёй надакучыла падчас дажджу “любавацца” падцёкамі вады на сценах. Дзмітрый Мікалаевіч паабяцаў, што гэтай праблемы ў яе не бу-дзе, калі шацёрны дах у бліжэйшы час заменяць на пакаты. Таксама жанчына заклапочана адсутнасцю дворнікаў ля дома: “Чаму вакол суседніх прыбіраюць, а наш дом мінаюць?” Яна таксама як маладая маці падняла пытанне аб арганізацыі стаянцы аўтамабіляў ля дзіцячага сада № 1. Маўляў, даводзіцца спыняцца на праязнай частцы, дзе раніцай час пік, а заязджаць пад самыя вароты забараняе знак. Дзмітрый Мікалаевіч параіў ставіць аўта на стаянцы ля “Бадзёрасці”: “прайсціся з маленькім лішнія 100 метраў — у чым праблема?”
Жыхарка дома № 7 па вуліцы Калініна Валянціна
Бабірук таксама паска-рдзілася, што рамонту даўно не было, у падвалах электрычная праводка даўно патрабуе замены, а праз дзверы ў пад’езд зімою намятае гурбы снегу. Надакучлівае суседства з галубамі — таксама набалелае пытанне. “Птушкі міру” аблюбавалі дах іх дома і з рэгулярным пастаянствам пэцкаюць шкло вокнаў і бялізну. Неабыякавая пенсіянерка прасіла адміністрацыю раёна прывесці ў годны выгляд тратуарную плітку ля другой школы, а яшчэ — асфальтавую дарожку, якая вядзе ад ФАУ “Бадзёрасць” да царквы.
Людміла Багдановіч з вуліцы ХХІІ з’езда КПСС цікавіла, ці можна было б у мікрараёне цукровага завода адкрыць пункт для дзяжурнага слесара-сантэхніка? Бо “работы ўмоўна на капейку, скажам, кран замяніць, а за прыезд сантэхніка плаціць рубель”. Павел Заграй патлумачыў, што такая прапанова эканамічна не выгадна, а вось з расцэнкамі за транспартныя паслугі паабяцаў разабрацца.
Алена Калішук, жыхарка з вуліцы Сірэневай, задала сваё пытанне дэпутату Жанне Стаціўка: “Калі ў квартале “Пралеска” бу-дзе пабудавана каналізацыя другой чаргі?” Праўда, кошт гэтага “задавальнення” раўняецца кошту ўсяго бюджэту, што выдаткоўваецца на добраўпарадкаванне горада. Таму гэтае пытанне застаецца на кантролі.
Віктара Туміка хвалюе пытанне зносу трухлявых хлявоў па вуліцы Садовай. Многія ўжо даўно не трымаюць у іх свойскую жывёлу, і старыя хлявы, як помнік безгаспадарлівасці, назаляюць вочы. “Што ж з імі рабіць? Зносіць ці проста наводзіць парадак?”
Дзмітрый Мікалаевіч адказаў, што старыя стыхійнапабудаваныя хлявы давядзецца ўсё роўна знасіць, каб даць магчымасць на гэтай тэрыторыі будавацца гаспадарлівым жабінкаўцам.
Таксама Віктар пацікавіўся, ці можна ў пад’ездах дома
№ 4 па вуліцы Цітова замяніць сэнсарныя ўключальнікі на датчыкі руху?
Пенсіянерка Наталля Андрэееўна пыталася, чаму і куды пераязджае магазін “Навінка”? Заклапочаны жыльцы мікрараёна смеццевымі кантэйнерамі, што ўстаноўлены на ўездзе. Яны пад час дажджу аказваюцца пасярод вялізнай лужыны.
Сустрэча, якая доўжылася амаль тры гадзіны, думаю, была вельмі карыснай як для жыхароў, так і для мясцовай улады. Людзі змаглі задаць пытанні і на многія з іх атрымаць адказы.
