Для многіх веласіпед — незаменны транспарт у любую пару года. Няўжо з надыходам зімы яго давядзецца схаваць да цёплых часоў? Супрацоўнікі ДАІ адзначылі: згодна з Правіламі дарожнага руху, язда на веласіпедах у зімовы перыяд не забаронена. Аднак у ПДР можна знайсці пункт, які абвяшчае, што веласіпедысту, як і кіроўцу мапеда, забараняецца рухацца па дарозе ва ўмовах снегападу ці галалёдзіцы. Такія дзеянні пагражаюць штрафам у памеры ад адной да трох базавых велічыняў і ад трох да пяці, калі парушальнік у стане алкагольнага ап’янення. Вядома, заўсёды варта сачыць таксама за тым, каб веласіпед быў абсталяваны па правілах: меў спраўную тармазную сістэму, рулявое кіраванне і гукавы сігнал, спераду павінен быць святлоадбівальнік белага колеру, ззаду — чырвонага, а з кожнага боку — аранжавага.
