Напярэдадні 9 Мая член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу нашай краіны, старшыня райсавета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк, начальнік адасобленай групы (Жабінкаўскага раёна) ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Аляксей Пятроў, старшыні Хмелеўскага сельвыканкама Сяргей Прылуцкі і Сцяпанкаўскага — Віктар Марковіч, а таксама настаўнікі Хмелеўскай сярэдняй школы наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікоў тылу, былых вязняў. Кожнаму, хто прайшоў дарогамі вайны, хто здабываў Перамогу для нашчадкаў, уручылі юбілейныя медалі “75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”, паштоўкі і падарункі.
Віншаванні ад гасцей прымалі Іван Бурко (на здымку) з вёскі Селішчы, Зінаіда Баярчук
з Малых Сяхновічаў (на здымку) і Казімір Церпілоўскі з Лясотаў. Для іх, акрамя пажаданняў ад гасцей, гучалі і музычныя падарункі — песні “Кацюша” і “Смуглянка” ў выкананні педагогаў Хмелеўскай школы.
Хочацца, каб нашы ветэраны былі з намі яшчэ доўга-доўга!
Святлана КІСЛАЯ. Фота аўтара
Главные новости
