У Сусветны дзень дзеянняў за годную працу, які адзначаўся 7 кастрычніка, у Брэсцкім абласным аб’яднанні прафсаюзаў прайшла традыцыйная прэс-канферэнцыя. На ёй падведзены вынікі прэстыжнага журналісцкага конкурсу “Годная праца — бяспечная праца”.
— Наш конкурс ладзіўся ўжо другі раз, — зазначыла загадчык прэс-службы прафсаюзаў Брэстчыны Вольга КАБЯК. — Гэта вельмі патрэбна, каб грамадскасць больш звяртала ўвагу на дзейнасць прафесійных саюзаў і дзяржаўных наглядных органаў у ахове працы. Не менш важны ўдзел у спаборніцтве і для саміх журналістаў: яны павінны адчуваць, што іх справа годная і высакародная, надзвычай запатрабаваная. І яны сапраўды пашчыравалі: сёлетняй вясной-летам выйшла ў эфір 10 тэлесюжэтаў, надрукавана 39 артыкулаў у газетах.
У выніку абсалютным пераможцам творчага спаборніцтва сярод друкаваных СМІ стаў карэспандэнт “Сельскай праўды”
Анатоль БЕНЗЯРУК, які атры-маў дыплом з рук старшыні абласнога аб’яднання праф-саюзаў Мікалая ШУМА. Падобнай узнагародай сярод журналістаў тэле- і радыёкампаній адзначана супрацоўніца “Буг-ТВ” Ірына Ляўчук.
Са свайго боку, прыемную місію працягнуў першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Васіль
БАЦУК. Васіль Васільевіч з удзячнасцю ўручыў Ганаровыя граматы сваёй установы карэспандэнту “Лунінецкіх навін” Алене Даніловіч, рэдакцыі ганцавіцкай газеты “Савецкае Палессе” і супрацоўнікам тэле-радыёкампаніі “Пінск”.
А затым пачалося тое, дзеля чаго, уласна, і сабраліся, — прэс-канферэнцыя. У ім-гненне вока прадстаўнікі медыя “ўзброіліся” тэле-камерамі і мікрафонамі, а пішучая брація — блакнотамі і ручкамі.
Мікалай Шум нагадаў пра значэнне Сусветнага дня дзеянняў за годную працу, да ўзнікнення якога маюць непасрэднае дачыненне прафсаюзы ва ўсіх 183 краінах свету, дзе дзейнічае Міжнародная арганізацыя працы. Мікалай Мікалаевіч падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва прафсаюзаў з журналістамі, якое, прыносячы плён, мацнее год ад году. Прынамсі, гэта пацвярджае і конкурс “Годная праца — бяспечная праца”: калі летась у ім паўдзельнічала 32 медыя- і друкаваных публікацый, дык сёлета — ужо на два дзясяткі больш.
— Мы за тое, каб гэты добры “вірус” распаўсюджваўся і надалей, — заўважыў Мікалай Шум, — таму наш конкурс будзе працягвацца і налетась.
Не шкадаваў добрых слоў у адрас рэпарцёраў і Васіль Бацук:
— Тэматыка аховы працы асвятляецца ў СМІ вельмі шырока і рознабакова. Часам здзіўляюся, наколькі ўмела апрацоўваюць жур-налісты нашы “сухія”, насычаныя лічбамі тэксты, і яны становяцца сапраўды цікавымі, пазнавальнымі, павучальнымі для простых чытачоў. У дзяржаўнай інс-пекцыі працы, па сутнасці, “хірургічная функцыя” — выяўляць недахопы на рабочых месцах, папярэджваць і караць за неахайнасць, якая можа прывесці да няшчасцяў. Аднак у медыцыне ёсць і тэрапія. Мы карыстаемся і гэтым, бо разумеем, наколькі важная бывае прафілактыка вытворчага траўматызму. Прэса і медыя нам у гэтым вельмі дапамагаюць. Стараемся актыўна ўзнімаць пытанні траўматызму на сваіх семінарах і ў СМІ, як было, прынамсі, падчас уборачнай.
Для прыкладу ўзаема-карыснага супрацоўніцтва Васіль Васільевіч пра-дэманстраваў тэлесюжэт,
зняты на будаўнічым аб’екце, дзе пабывала рэйдавая група абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі разам
з журналістамі. Рэйд прымусіў адказных асоб зрабіць сур’ёзную працу над памылкамі і хутка ліквідаваць іх.
— Гэта надзвычай важна, — лічыць Васіль Бацук, — бо зберагае чалавечае здароўе, а часам і жыццё. Ёсць ідэя аб’явіць конкурс сацыяльных відэаролікаў на тэму аховы працы. Я ўпэўнены, што берасцейскія рэпарцёры актыўна ў ім паўдзельнічаюць.
Журналісты таксама падзяліліся думкамі, і размова з першай да апошняй хвіліны мела форму канструктыўнага дыялогу.
Антон БЕРАСТОК

