
Здавалася б, само пытанне недарэчнае: як гэта, каб маці сына не любіла? А ўявіце сабе, што Наталлю Н. суд нашага раёна з-за недастойных паводзін пазбавіў мацярынскіх правоў, абавязаў жанчыну штомесячна кампенсаваць страты на ўтрыманне малога хлопчыка, які знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні.
Наталля працуе паляводам у ААТ “Мацеевічы”. Але як працуе? Толькі з 29 чэрвеня па 1 жніўня гэтага года яна без уважлівых прычын дапусціла няяўку на месца працы звыш дзесяці дзён, што пацягнула за сабою няпоўнае выкананне штомесячных абавязацельстваў на кампенсацыю расходаў на сына. Гэта падпадае пад частку 3 артыкула 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Больше новостей о своем районе и городе
Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
