Жабінкаўшчына за мірную Беларусь!

Жабінкаўцы прынялі ўдзел у рэгіянальным аўтапрабегу Брэст-Кобрын “За мірную Беларусь!”, які адбыўся ў мінулую суботу.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі жыхары Брэста. Адна з іх — брастаўчанка Аляксандра — адзначыла, што акцыя была ўзгоднена з мясцовымі органамі ўлады і праходзіла ў падтрымку мірнай Беларусі. “Людзі сабраліся, каб падкрэсліць свае неабыякавыя адносіны да лёсу роднай краіны”, — адзначыла яна.
Пляцоўкай для старту стала Брэсцкая крэпасць-герой, дзе ўдзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да Вечнага агню, ушанавалі памяць загінулых абаронцаў хвілінай маўчання.
Калона прыкладна з шасці дзясяткаў аўтамабіляў праехала па цэнтральных вуліцах абласнога цэнтра і накіравалася ў Кобрын. Па дарозе да ўдзельнікаў аўтапрабегу далучыліся жыхары Жабінкі і Кобрына.
У фінішнай кропцы ўдзельнікі акцыі “За мірную Беларусь!” усклалі кветкі да манумента ахвярам фашызму ў кобрынскім скверы імя А.І. Марозава.
Служба інфармацыі “СП”
Фота БелТА