ЖАБІНКА — “КАСМІЧНАЯ” ЗЯМЛЯ

Родная Жабінка сапраўды прыгажэе. Адной з яе візітовак становіцца дагле-джаны і добраўпарадкаваны гарадскі парк, гожы ў любую пару года. Ён узнік яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, але толькі цяпер набывае свой адметны твар. Улетку, калі жабінкаўцы святкавалі Дзень свайго горада, ладзіўся конкурс малых скульптурных формаў. Нездарма Жабінка з’яўляецца горадам-спадарожнікам Брэста, таму “касмічная” тэматыка была вырашальнай у творчым спаборніцтве. І вось нядаўна цікавыя работы, адзначаныя на конкурсе, занялі годнае месца на паркавай алеі, паблізу штучнага стаўка і рэчкі, што некалі дала імя вёсцы, станцыі, а зараз цудоўнаму гораду Жабінка. Ён маладзее дзень пры дні, маленькія гараджане з цікавасцю пазнаюць свет, які некалі сярод розных планет бачыў з касмічных вышынь знакаміты зямляк — герой-касманаўт Пётр КЛІМУК. Копія карабля, на якім Пётр Ільіч пакарыў сусвет, цяпер упрыгожвае парк у Жабінцы.
Планы ў жабінкаўцаў насамрэч “кас-мічныя”, і ўсе яны тычацца абнаўлення і ўпрыгажэння роднай зямлі.
Пра тое гаворыць і кіраўнік раёна Вадзім КРАЎЧУК, калі пералічвае тое, што ўжо зроблена ў Год гістарычнай памяці.
Перш-наперш адбылася рэканструкцыя помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, які быў адкрыты пасля рэстаўрацыі ў дзень святкавання Вялікай Перамогі. Захаванню гістарычнай памяці адводзіцца асаблівая ўвага: адкрыўся мемарыяльны пакой у першай гарадской школе, а таксама экспазіцыя ў Жабінкаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, што паказвае падзеі, якія прывялі да генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
— Але галоўнай падзеяй, — падкрэс-лівае Вадзім Васільевіч, — стала рэкан-струкцыя мемарыяла “Драмлёва”, дзе з нагоды 80-годдзя трагедыі вёскі мы правялі нядаўна памятны мітынг. Яшчэ адзін акцэнт зроблены на абнаўленне гарадскога парку: летась у Дзень маці была высаджана алея дрэў, а сёлета да Першамаю зноў запрацаваў фантан, адкрылі новыя арт-аб’екты і невялікі вадапад ды запусцілі менавіта ў парку велашэрынг.
Наш горад — цудоўнае месца для разнастайных мерапрыемстваў. Усе значныя сацыяльныя аб’екты пазначаны ў ім стойкамі з QR-кодамі. Дзякуючы гэтаму кожны можа пазнаёміцца з “Жабінкай гістарычнай” і “Жабінкай сучаснай”, у тым ліку і ў нашым гожым гарадскім парку.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота Святланы КІСЛАЙ