З летапісных часоў Беларусь называлі Гардарыкі — краінай гарадоў. Так, многа прыгожых, утульных, шматлюдных паселішчаў на нашай зямлі. Аднак толькі восем гарадоў дзякуючы прэзідэнцкаму ўказу, падпісанаму 7 мая 2014 года, сталі гарадамі-спадарожнікамі.
Вядома, найбольш іх мае сталіца. Яны размяшчаюцца прыкладна за 25-30 кіламетраў вакол Мінска. Свае спадарожнікі маюць таксама Гродна і Брэст. Гэта два вядомыя “цукровыя” паселішчы — Скідзель і Жабінка.
І што цікава: сярод гарадоў-спадарожнікаў толькі наш райцэнтр мае жаночае імя. Таму прыйшоў час коратка пазнаёміцца з Жабінкай і яе сямю братамі-гарадамі.
Главные новости
