Анатоль БЕНЗЯРУК.
Фота аўтара.
Хто скажа, што мы свету чужыя або нецікавыя?! Многіх, нават з далёкіх краёў, нібыта магнітам цягне, каб даведацца, чым жа зараз жыве невялічкі гарадок пад Брэстам з дзіўным назовам Жабінка. Інтарэс часцяком бывае не марны. Каб яго наталіць, іншаму вандроўніку патрабуецца пераадолець нават акіян…
Не проста кропка на карце
ТАК-ТАК, ГЭТЫМ ЛЕТАМ Жабінка ў чарговы раз пацвердзіла, што яна гарадок прыцягальны. Асабліва для тых, каму гэта не проста невялічкая кропка на карце, але месца, скуль паходзяць сямейныя вытокі.
З розніцай у тыдзень наш горад наведалі жыхары Буэнас-Айрэса – сталіцы Аргенціны. І што цікава, там, за акіянам, яны жывуць на блізкіх вуліцах, а вось пра існаванне адзін аднаго даведаліся толькі ў Жабінцы, дзе ледзь не пазнаёміліся асабіста, пераадолеўшы больш за дзесяць тысяч вёрст. Крышку размінуліся ў часе, але абяцалі пры нагодзе абавязкова сустрэцца ў родным Буэнас-Айрэсе.
А выбрацца ў дальнюю вандроўку прадстаўнікоў яўрэйскіх сем’яў Рымбергаў і Хароўскіх прымусіла памяць пра сваіх продкаў – нараджэнцаў ды жыхароў даваеннага мястэчка Жабінка.
Падрабязней чытайце на старонках газеты «СП».
http://www.zhabinka.by/?page_id=12408
На здымках: Марчэла і Хуліан РЫМБЕРГІ з перакладчыцай Кацяй у сённяшняй Жабінцы; яўрэйская моладзь на адпачынку ў мястэчку (здымак 1934 года).

