На Жабінкаўшчыне па 27 мая праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па добраахвотнай здачы зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў.
У сувязі з гэтым аддзел унутраных спраў райвыканкама паведамляе жыхарам горада і раёна, што любая зброя, якая незаконна ў іх захоўваецца, а таксама выбуховыя рэчывы і боепрыпасы могуць быць здадзены ў Жабінкаўскі РАУС у любы час сутак. Грамадзяне, якія зробяць гэта добраахвотна, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці. Прыём зброі ажыццяўляе дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы аддзела.
Тэлефоны “гарачай лініі” 3-52-21, 3-52-76, 35-0-96 або 102. Ананімнасць гарантуецца.
Нагадваем, што за незаконнае нашэнне, захоўванне, набыццё, выраб, перадачу ці збыт зброі або выбуховых рэчываў грамадзяне могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. За вышэйназваныя дзеянні прадугледжваецца пазбаўленне волі на розныя тэрміны, абмежаванне волі або штрафныя санкцыі, а таксама канфіскацыя агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.
