Заўсёды ў пашане праца зямная

У слова “культура” 200 значэнняў і найпершая з іх, прыдуманае чалавецтвам, – культура апрацоўкі зямлі, вырошчванне ўсяго, што патрэбна для жыцця. Таму спрадвеку славяць чалавека, які шчыруе дзеля хлеба надзённага, чые мазолістыя рукі здабываюць золата палёў, гадуюць жывёлу, перапрацоўваюць тое, што здабылі аграрыі.

У нядзелю – іх агульнае цудоўнае свята, якое жабінкаўскія работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці сустракаюць годна. Найперш гэта тычыцца калектываў ААТ “Вазнясенскі” і СУП “АграАзяты”, якія сёлета выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва адпаведна ў вытворчасці малака і мяса. Вядома, дзясяткі найлепшых прадстаўнікоў галіны будуць чакаць заслужаныя ўзнагароды, аднак кожны, хто прылучыўся да высакароднай працы, адчуе ўдзячнасць ад людзей не толькі ў святочны дзень, але і ў будні. Бо заўсёды ў пашане праца зямная.

Ад усёй душы віншуем усіх, хто напаўняе наша жыццё багаццем, радасцю і сэнсам!

Анатоль БЕНЗЯРУК

Фота Наталлі АЛЯКСЕЙЧЫК