Апошнім часам даводзіцца чуць ад сяброў і знаёмых, што ў нашай бальніцы хутка зачыніцца клініка-дыягнастычная лабараторыя. Ці так гэта на самой справе?
Юрый, жыхар Жабінкі.
На пытанне чытачкі адказвае галоўны ўрач Жабінкаўскай ЦРБ Анатоль ЛАЎРУКЕВІЧ:
— Функцыянаванне раённай бальніцы без клініка-дыягнастычнай лабараторыі немагчыма, таму што яна забяспечвае дыягностыку захворванняў, якія патрабуюць экстранай і неадкладнай дапамогі. У такіх выпадках аналізы праводзяцца ў максімальна кароткія тэрміны, таму закрыццё лабараторыі не плануецца. Няхай жабінкаўцы застаюцца спакойнымі і ўпэўненымі ў тым, што ў раённай бальніцы ім заўсёды акажуць кваліфікаваную і якасную медыцынскую дапамогу.
Запісала Алёна НІКАНЧУК.
