Залатая пара

Восень дзеліцца на тры пары: раннюю, залатую і познюю. Ранняя восень яшчэ поўная летніх сакавітых колераў, залатая сама кажа пра свае фарбы, а позняя такая хмурная, такая шэрая, бляклая і непрыемная…
Якая цудоўная карціна адкрываецца ў кастрычніку! Не адвесці вачэй ад яскравых восеньскіх пейзажаў, ад чырвоных клёнаў, бронзавых кронаў дубоў, жоўценькага бярозавага лісця, аранжавых асінак і ізумрудных з блакітным водблескам елачак паміж імі. А лес у тонкім цюлі туману, срэбных павуцінак бабінага лета, ад кошыкаў, напоўненых да ручкі краснючкамі. Ад ранішняй расы, што бляскам адбіваецца на жоўценькай траве, ад белых і да крэмавых хрызантэм, і дывана пярэстага ў садзе…
А што можна пачуць у восеньскі дзянёк? Чутны ў небе апошнія развітальныя гукі адлятаючых птушак, прыемны шоргат лісця пад нагамі і трэск пасохлай травы, гудзенне восаў з камарамі і стук маленькіх ці буйных кропель дожджыка па даху…
Багаты кастрычнік і на фарбы, і гукі звонкія даруе нам…
Вольга ДРУШЧЫЦ.