Закон. Парадак. Права.

Як займеў доўг — дык і тэлефон змоўк

У сярэднім у АПВ знаходзяцца на выкананні 2700 выканаўчых вытворчасцяў у адносінах да тысячы даў-жнікоў. Каб скараціць колькасць астаткаў выканаўчых дакументаў за мінулыя гады (а гэта ў асноўным спагнанні розных плацяжоў у даход дзяржавы), былі вывучаны і прааналізаваны гэтыя вытворчасці і прыменена мера ў выглядзе забароны аператарам Белтэлекама, МТС, А1, Лайфа ды іншым ажыццяўляць дагаворы на аказанне паслуг электрасувязі з даўжнікамі, якія больш за два месяцы знаходзіліся на выкананні ў АПВ. Такіх асоб аказалася 800. Як толькі яны апынуліся без тэлефона ды “Залы”, увогуле пазбавіліся інтэрнэту, многія даўжнікі самі пачалі звяртацца да спецыялістаў АПВ. Яны абяцалі ў хуткасці заплаціць даўгі, каб ім разблакавалі паслугі электрасувязі. Дзейснай аказалася гэтая мера. Выснова вельмі простая: плаціце па рахунках у патрэбны час, каб такая кара не напаткала і вас!

Калі вырашыў “пагуляць” з законам, забудзь пра гульні ў казіно

Жабінкавец Т. займаўся тым, што называецца фінан-савымі махінацыямі. За тое быў асуджаны судом Ленін-скага раёна горада над Бугам да вельмі ўнушальнага пакарання — штрафу ў даход дзяржавы 96 тысяч рублёў, або 3000 базавых велічынь. Добраахвотна ў тэрмін Т. свой штраф не аплаціў, таму суд накіраваў выканаўчы дакумент у наш аддзел. Пачалася прымусовая стадыя спагнання доўга. Грамадзянін быў папярэджаны, што яго чакае, калі доўг не будзе пагашаны. Нават быў арыштаваны вытворчы будынак, які належыў даўжніку ў Брэсце. Аднак справа ніяк не рухалася. Тады спецыялісты аддзела прымусовага выканання накіравалі ў суд Жабінкаўскага раёна прадстаўленне аб прыняцці мер, каб яму быў абмежаваны выезд за межы краіны і забаронена наведваць казіно ды іншыя ігорныя ўстановы. Як толькі Т. атрымаў афі-цыйнае паведамленне пра тое, што судовыя выканаўцы накіравалі прадстаўленне ў суд, ён адразу знайшоў вялікія грошы і ў лічаныя дні разлічыўся.
Ірына ТЭАДАРОВІЧ, начальнік аддзела прымусовага выканання Жабінкаўскага раёна