Па стане на 15 верасня, абмежаванні распаўсюджваюцца на 19 раёнаў Гомельскай вобласці (акрамя Рагачоўскага і Акцябрскага), на шэсць раёнаў Брэсцкай вобласці (Столінскі, Лунінецкі, Баранавіцкі, Маларыцкі, Брэсцкі і Камянецкі), на тры раёны Магілёўскай (Краснапольскі, Касцюковіцкі і Хоцімскі).
За ўвядзеннем і зняццем абмежаванняў на наведванне лясоў Беларусі можна сачыць па інтэрактыўнай карце на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Даныя аператыўна абнаўляюцца.
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Меры абмежавальнага характару ўводзяцца ў выпадку ўстанаўлення высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта ўвядзення забарон на наведванне лясоў — гарантаванне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.
