З кагорты стваральнікаў

Анатоль БЕНЗЯРУК. Фота аўтара.
Ёсць людзі, што рухаюць час наперад, бо па натуры сваёй стваральнікі, зацікаўленыя, каб жыццё не спынялася ў штодзённым развіцці. Мікалай Аляксандравіч Прасмыцкі – з кагорты такіх асоб.

На свет ён прыйшоў у верасні 1932 года ў вёсцы Буйнічы пад Магілёвам. Міжволі стаў малым сведкам вялікай бяды, што абрынулася на нашу зямлю ў агнявым сорак першым.
Ледзь пазбегнуўшы расправы падчас ліхалецця, Мікалай Аляксандравіч дасюль згадвае, што паходзіць з пакалення, якое бязлітасна апалена страшным подыхам вайны, а таму з юнацтва ведае кошт міру і хлеба. Ягоная прага да зямлі-карміліцы, якая ва ўсе вякі ратавала цягавіты наш народ, прывяла Мікалая Прасмыцкага ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў Горкі, у сцены Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе ён вывучыўся на агранома. (Значна пазней, у 1981–1988 гадах, атрымаў і другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС у Маскве).
Сваю працоўную дзейнасць Мікалай Аляксандравіч пачынаў…

Працяг чытайце на старонках газеты «СП».

http://www.zhabinka.by/?page_id=12408

На здымку: Мікалай ПРАСМЫЦКІ заўсёды добры госць у аграгарадку Ленінскі, дзе памятаюць, як шмат ён зрабіў для росквіту гэтай зямлі.