У Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла дабрачынная акцыя “З цяплом у кожны дом”. Восем сем’яў, у якіх дзеткі нарадзіліся і зарэгістраваны сёлета з 1 па 14 мая — напярэдадні Міжнароднага дня сям’і, атрымалі падарункі ад тэрытарыяльнага цэнтра. Пасцельныя камплекты былі ўручаны Алесі Бярэшчанка, Ларысе Козіч, Валянціне Дрозд, Марыне Дзегцеравай, Марыне Дрынюк і іншым матулям.
Калектывы цэнтра і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне павіншавалі са святам шматдзетныя сем’і, якія працуюць у сістэме сацыяльнай абароны. Гэта сем’і Вольгі Корзан, Таццяны Парадні, Наталлі Фёдаравай, Анастасіі Міхайлеўскай, Ірыны Ярашчук і Веры Угляніцы.
Главные новости
