З банкаўскай карты жыхаркі Жабінкі зніклі больш за 38 тысяч беларускіх рублёў

Як расказаў на брыфінгу аб стане злачыннасці ў сферы высокіх тэхналогій начальнік упраўлення працэсуальнага кантролю ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Аляксей Вячорка, зараз для раскрыцця злачынства вядуцца следчыя дзеянні. Крымінальная справа была ўзбуджана па факце крадзяжу з банкаўскай карты жыхаркі Жабінкі больш за 38 тысяч беларускіх рублёў — самага буйнога ў гэтым годзе! Устаноўлена, што рэквізіты доступу да яе пацярпелая прадыктавала зламысніку ў ходзе працяглай размовы па мабільным тэлефоне пасля таго, як той прадставіўся супрацоўнікам аднаго з банкаў і паведаміў пра нібыта несанкцыянаванае спісанне грашовых сродкаў з яе банкаўскай карты. Такая форма махлярства як вішынг — званкі ад імя супрацоўнікаў банкаў — у апошні час набрала высокую актыўнасць. Будзьце пільнымі і асцярожнымі!