Прэмія спрыяе стварэнню пісьменнікамі вобласці высокамастацкіх твораў, выяўленню знакавых імёнаў у сферы слоўнага мастацтва, павышэнню статусу пісьменніка ў грамадстве, умацаванню станоўчага іміджу вобласці і праводзіцца адзін раз у 2 гады па 3 намінацыях:
проза (у тым ліку драматургія і публіцыстыка);
паэзія;
дзіцячая літаратура.
Матэрыялы па вылучэнні твораў на суісканне прэміі прадстаўляюцца аўтарамі не пазней за 1 мая 2019 года на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: пр-т Машэрава, 75/1, каб.605, і ўключаюць:
кароткія біяграфічныя звесткі аб суіскальніку;
тры экземпляры літаратурнага твора, што вылучаецца, выдадзенага ў 2017-2018 гадах;
артыкулы, рэцэнзіі, водгукі ў прэсе, прысвечаныя гэтаму твору.
