Ёсць пытанні? Адкажуць прафсаюзныя юрысты

Штогод, пачынаючы з 2008-га, па ініцыятыве Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў 7 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень дзеянняў за годную працу. Напярэдадні яго Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з пракуратурай вобласці правяло прамую лінію, якая тычылася актуальных пытанняў працоўных адносін.

— Па размеркаванні летась прыбыла ў арганізацыю. Праз месяц пайду ў дэкрэтны адпачынак. Падкажыце, калі ласка, ці будзе залічаны ў адпрацоўку па размеркаванні час водпуску па доглядзе за дзіцём да трох гадоў альбо мне давядзецца астатні перыяд адпрацоўваць пасля вяртання з сацыяльнага водпуску?
Анастасія
— Паводле часткі 3 пункта 3 артыкула 83 Кодэкса аб адукацыі ў тэрмін абавязковай работы па размеркаванні па жаданні выпускніка залічваецца, у прыватнасці, перыяд знаходжання ў водпуску па доглядзе за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў.
Для рэалізацыі гэтага права малады спецыяліст абавязаны падаць пісьмовую заяву для ўключэння ў тэрмін абавязковай работы па размеркаванні (пераразмеркаванні), накіраванні на працу перыяду знаходжання ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў (частка 3 пункта 33 “Палажэння аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу, наступнага накіравання на працу выпускнікоў, якія атрымалі адукацыю пасля ВНУ, вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю”, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў 22 чэрвеня 2011 года пад № 821).
— Калі наймальнік вырашае разарваць кантракт, за колькі часу ён павінен паведаміць пра свой намер работніку? Ці дастататкова пра тое вусна праінфармаваць працаўніка?
Аліна
— Дзеючае заканадаўства дэталёва рэгламентуе абавязкі кожнага з бакоў, якія падпісалі кантракт. У прыватнасці, падпунктамі 6 і 7 часткi 1 артыкула 261-2 устаноўлена, што і працаўнік, і наймальнік абавязаны пісьмова папярэдзіць адзін аднаго аб рашэнні працягнуць або спыніць працоўныя адносіны пісьмова, не пазней, чым за месяц да заканчэння тэрміну дзеяння кантракта.
— Ці дазваляецца заключыць на прыватным прадпрыемстве калектыўны дагавор, не ствараючы прафсаюзную арганізацыю?
Віктар Сяргеевіч
— Заключэнне калектыўнага дагавора магчыма толькі ў тым выпадку, калі ў арганізацыі створана першасная прафсаюзная арганізацыя, паколькі згодна з нормамі артыкула 354 Працоўнага кодэкса краіны “прадстаўніцтва інтарэсаў працаўнікоў могуць ажыццяўляць адпаведныя прафесійныя саюзы i iншыя прадстаўнічыя органы работнікаў, якія дзейнічаюць на падставе актаў заканадаўства”.
Аднак у цяперашні час на заканадаўчым узроўні толькі за прафсаюзамі замацавана права прадстаўляць інтарэсы работнікаў перад наймальнікам, у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, установах у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Іншыя грамадскія аб’яднанні падобных паўнамоцтваў не маюць.
Служба інфармацыі “СП”