У Пінску адбыліся Алімпійскія дні моладзі, якія сабралі 65 спартсменаў з розных куткоў краіны. Спаборніцтвы праходзілі ў спорткомплексе “Хваля” Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Па водгуках спецыялістаў, баксёры з усіх рэгіёнаў краіны і сталіцы паказалі высокі ўзровень майстэрства. Прадбачыць іншы раз, хто стане пераможцам таго ці іншага бою, можна было з вялікай цяжкасцю. У ліку тых, хто па выніках праведзеных паядынкаў заняў першую прыступку п’едэстала, выхаванец СДЮШАР Жабінкаўскага раёна Юрый Галаваты (вагавая катэгорыя 49 кілаграмаў). Рыхтаваў нашага баксёра да спаборніцтваў трэнер Юрый Аўчыннікаў. Віншуем з перамогай!
Главные новости
